мобильная версия
Прамень

15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Нумар - №26-28    Рубрыка - Памяць

11.02.2012

Фотография 1

Хлопцы, якіх называюць "афганцамі"

Час бесклапотны, былі навабранцамі,

Хіба хто ведаў, што лёс напрарочыць?

Хлопцы, якіх называюць "афганцамі",

Сум, што агортвае светлыя вочы.

Хоць праляцела гадоў ужо колькі,

Зноўку ў жудасных снах паўтараецца:

Свішчуць вакол, абмінаюць асколкі,

У цела таварыша страшна ўпіваюцца.

Хіба ж вы, хлопцы, прыгодаў шукалі,

Хіба тады ўсю праўду вы чулі?

Гулкія горы, чорныя скалы...

На чорнай хусцінцы слёзы матулі.

Жонкі, нявесты, хіба ж толькі з танцамі

Суджаных выбралі вернымі сэрцамі.

Хлопцаў, якіх называюць "афганцамі",

Тых, хто вярнуўся, і тых, хто не вернецца.

Схілім галовы ў хвіліне маўчання мы.

Дзецям жа бацькаў хай лёс не дастанецца.

Нашы знаёмыя, людзі звычайныя,

Хлопцы, якіх называюць "афганцамі".

Фёдар БАНДАРОВІЧ