Гандаль камісійнымі таварамі
Нумар - №26-28 Рубрыка - Гандаль
11.02.2012
Кааппрамгандаль райспажыўтаварыства вярнуў практыку гандлю камісійнымі таварамі. Такія аддзелы адкрыты ў магазінах "Мэбля" і "Гаспадарчыя тавары".
Жыхары раёна могуць прывезці сюды мэблю, якая аказалася незапатрабаванай дома, ці іншыя гаспадарчыя тавары. Арганізатары гандлю ставяць абавязковую ўмову, каб тавар, што быў у карыстанні, меў добры выгляд і мог яшчэ паслужыць іншым.
Кожны, напэўна, успомніў той час, калі ў магазінах працавалі аддзелы камісійных тавараў, дзе прапаноўваліся ўжываныя рэчы па даступных цэнах для людзей з нізкімі даходамі.






