Номер №29-33
Нумар №29-33 ад 17.02.2012
Як здавён, як спрадвеку – паклон зямлі, чалавеку!

РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ.
АДЗНАЧАНЫ ГАНАРОВЫМІ ГРАМАТАМІ РАЙВЫКАНКАМА.
ПАДЗЯКІ СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА
"Мы робім усё, каб ісці наперад"

Паважаныя працаўнікі Стаўбцоўшчыны, шаноўныя госці!
Праляцеў яшчэ адзін працоўны год, і мы з вамі традыцыйна сустракаемся на добрым і шчырым свяце, свяце, што аб'ядноўвае людзей розных прафесій, якія любяць сваю справу і добрасумленна выконваюць свой прафесійны абавязак. Праца ўпрыгожвае чалавека, па працы і гонар – гаворыць народная мудрасць.
Найлепшыя ў жывёлагадоўчай галіне
Раённым выканаўчым камітэтам падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод сельскагаспадарчых арганізацый, жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, работнікаў асноўных прафесій за 2011 год.
За плённую працу
КАЛЕКТЫВЫ-ПЕРАМОЖЦЫ. ЗА ЎЗОРНУЮ ПРЫГАЖОСЦЬ. СЯРОД ОРГАНАЎ САМАКІРАВАННЯ
У згуртаваным калектыве

ААТ “Агранёманскі” – у ліку трох сельгаставарыстваў у раёне, працаўнікі якога здолелі выканаць за мінулы год даведзеныя прагнозныя паказчыкі эканамічнага развіцця. Павялічылася на 9,3 працэнта валавая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і склала 22,37 мільярда рублёў. Узначальвае гаспадарку Іосіф Меляшкевіч, вопытны кіраўнік і ведаючы спецыяліст, які рупіцца ў сельскагаспадарчай вытворчасці на працягу 36 гадоў, з іх звыш дваццаці – на пасадзе дырэктара.
Шчыруюць на радзіме песняра

Як і ў мінулыя гады, высокіх вынікаў у сельскагаспадарчай вытворчасці дасягнулі летась работнікі ААТ “Радзіма Якуба Коласа”. Узначальвае адно з лепшых таварыстваў у раёне дырэктар Аляксандр Карнічэнка. Пяты год кіруе ён гаспадаркай, трэба сказаць, даволі ўдала. Аб гэтым сведчаць і паказчыкі. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 30,7 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў, што на 1,3 вышэй за мінулагодні паказчык. Заклалі 14191 тону сенажу. Асабліва парупіліся ў гэтай справе механізатары Марат Берташ і вадзіцель Уладзімір Зялюкін.
Здатныя дзераўнянцы
Па выніках веснавых палявых работ і ўборачнай кампаніі калектыў работнікаў ААТ "Дзераўное" (дырэктар Мікалай Дронь) заняў летась дзве вышэйшыя прыступкі ў раённым спаборніцтве. Хлебаробы першымі завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і справіліся з аб'ёмам работ за дзесяць каляндарных дзён. У таварыстве на бала-гектар было атрымана па 130 кілаграмаў збожжа, на 474 тоны перасягнуты мінулагодні валавы збор.
Велікадворскія далягляды

У раённым спаборніцтве працаўнікі ААТ "Вялікі Двор", на чале з дырэктарам, заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Вольгай Луцык з году ў год займаюць лідзіруючыя пазіцыі па ўсіх вытворчых паказчыках. У таварыстве самая высокая эканамічная эфектыўнасць вядзення гаспадарчай дзейнасці. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву Вольгі Аляксееўны гаспадарка набыла даволі высокі рэйтынг і ў рэспубліцы.
Прадстаўнік маторабудаўнікоў

Агульны стаж работы на філіяле маторнага завода ў Сяргея Яўсеенкі – 17 гадоў. Яго партрэт занесены сёлета на раённую Дошку гонару.
Змена, якой ганарымся

Па выніках вытворча-гаспадарчай дзейнасці Стаўбцоўскія электрычныя сеткі выходзілі пераможцам у першым і трэцім кварталах мінулага года ў сістэме Мінскэнерга.
І пашыюць, і ўзаруць...
Паспяхова спрацаваў у мінулым годзе камбінат бытавога абслугоўвання. Упершыню за многія гады прадпрыемства выйшла на прыбытак.
Пабольш бы такіх работнікаў!
У камунальнікаў фактычна няма святаў, бо на іх ускладзена задача бесперабойнага забеспячэння горада і раёна жыццёва важнай інфраструктурай. Затое ў іх, як і ў іншых калектывах, знойдуцца людзі, на якіх раўняюцца і словы падзякі якім кажуць не хто-небудзь, а іх кліенты.
"Колас" прадаставіў работу
Летась на СЗАТ "Птушкафабрыка "Колас" адкрыта 87 новых рабочых месцаў.
Яскрава слова адгукнецца

Настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Стоўбцы Ірына Антонаўна Жыбуль прадстаўляе педагагічную вартасць не толькі свайго калектыву на раённай Дошцы гонару.
21 дыплом – навучэнцам Стаўбцоўшчыны
З 9 студзеня па 3 лютага г.г. каманда нашага раёна ў саставе 42 чалавек прыняла ўдзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах вучэбнага плана. Навучэнцы Стаўбцоўшчыны адзначаны 21 дыпломам.
Дзясятка для выдатнікаў
Тут размова пра традыцыйную дзясятку лепшых спартсменаў года, якую вызначыў аддзел па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама.
Пашана – урачам
На раённым свяце перадавікоў будуць ушаноўвацца і медыцынскія работнікі – загадчыца неўралагічнага аддзялення Людміла Яўсейчык, загадчыца дзіцячага аддзялення Святлана Пархоменка і медыцынская сястра аддзялення дзённага прабывання паліклінікі Наталля Васільева.
"Сула" – афіцыйны дылер
Фермерства ў нашым раёне годна прадстаўляе СФГ “Сула”. Гэтая гаспадарка, офіс якой знаходзіцца ў Ячонцы, арганізавалася дванаццаць гадоў назад. І даволі хутка атрымала развіццё. Сёння на ячонскіх палетках фермер Уладзімір Радзевіч вырошчвае бульбу, збожжавыя і крупяныя культуры. І ніва аддзячвае яму высокімі ўраджаямі, бо належным чынам угнойваецца і даглядаецца.
З удзячнасцю знакамітаму земляку

Імя праслаўленага механізатара, Героя Сацыялістычнай Працы Рамана Леапольдавіча Ваньковіча вядома не толькі ў нашым раёне. Падчас працы ў калгасе “Чырвоная зорка” на працягу доўгага часу ён узначальваў механізаванае звяно па вырошчванні бульбы і за атрыманую высокую ўраджайнасць – па 320 цэнтнераў клубняў з гектара – рэкордны ў тыя гады паказчык, быў узнагароджаны зоркай Героя Сацыялістычнай Працы. Гэта была вяршыня ў яго шматгадовай і нялёгкай працоўнай біяграфіі. Сярод медалёў у сямейным архіве заслужанага механізатара ёсць два ордэны Леніна і ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, стос ганаровых грамат, якія ён беражліва захоўвае.
Гаспадар бульбяных палеткаў
Механізатар ААТ “Рубяжэвічы” Анатолій Рамэйка летась чарговы раз выйшаў пераможцам раённага спаборніцтва на пасадцы бульбы. Варта дадаць, што на працягу доўгага часу ён не саступае лідарства ў данай намінацыі.
Поспех жывёлаводаў
НА ПЕРАДАВЫХ ПАЗІЦЫЯХ. РУПЛІВІЦА
Наваселлі ад ПМК

Будаўнікі ДУП “ПМК-233” летась здалі для навасёлаў амаль 5 тысяч м2 жылля, з іх 13 жылых дамоў на вёсцы і 60-кватэрны дом жыллёва-будаўнічага кааператыва “Стаўбчанка”.
І аб'ёмы, і абнаўленне – са свайго "мазаля"
Газіфікацыя многіх аб’ектаў, у тым ліку на такіх вядомых прадпрыемствах рэспублікі як агракамбінаты “Сноў”, “Дзяржынскі”, выканана іх даўнім партнёрам – ТАА “Стоўбцыгазбуд”.
Лепшыя ў лясной прафесіі
Рубяжэвіцкае і Апечкаўскае лясніцтвы прызнаны лепшымі ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе.
Высокае неба любові
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа наладжвае новы праект "Пад нёманскім сонцам", прысвечаны знакамітым землякам народнага паэта Беларусі, людзям, якія зрабілі значны ўклад у развіццё беларускай культуры, літаратуры і мастацтва. А адкрыўся праект сустрэчай з прызнаным творцам Міколам Маляўкам – ураджэнцам роднай Коласу Мікалаеўшчыны. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Мастацкая літаратура", літаратурных прэмій імя Аркадзя Куляшова і дзіцячага паэта Васіля Віткі, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі нядаўна адзначыў сваё 70-годдзе.
Нашых талентаў здабыткі

Па традыцыі раённы аддзел культуры адзначыў здабыткі выканаўцаў і творчых калектываў у 2011 годзе. Расказвае начальнік аддзела культуры А. В. Суднік.
Спадчыны духоўнай абярэг

Гэта наш, звыклы, як штодзённае неабдымнае неба, сонца над галавой, абшар. Ды незвычайны, асаблівы. Крылатае “родны кут” разнеслася па ўсіх кантынентах, дзе ведаюць пра Беларусь. І найперш атаясамліваюць паняцце з радзімай аўтара геніяльнай, на вякі духоўнай спадчыны – Стаўбцоўшчынай. Менавіта таму, што Якубу Коласу, як мала якому аўтару ва ўсім свеце, удалося не толькі пластычна адчувальна, але і з усёй сардэчнай глыбінёй і шчырасцю данесці да пакаленняў воблік Бацькаўшчыны. Малой сваёй і нашай радзімы, якая мелодыяй і мудрасцю паэтычных радкоў сягае да вышыць здабыткаў сусвету.
Стаўбцоўскі мясакамбінат трымае марку

У канцы 2011 года Стаўбцоўскі мясакабінат атрымаў сертыфікат ІСО-22000 міжнароднай сістэмы якасці, які адкрывае магчымасці для выхаду на рынкі краін Еўрасаюза. З году ў год прадукцыя прадпрыемства дастойна ацэньваецца і на прэстыжных конкурсах прадуктаў харчавання.
У 2011 годзе калектывам Стаўбцоўскага мясакамбіната перапрацавана 14474 тоны сыравіны. Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці ў параўнанні з 2010 годам склаў 105 працэнтаў.
Выпушчана мяса і субпрадуктаў 1-й катэгорыі амаль 7800 тон (107 працэнтаў), 1240 тон каўбасных вырабаў (120 працэнтаў), 1223 тоны паўфабрыкатаў (170 працэнтаў).
На экспарт адгружана 4 тысячы 716 тон прадукцыі на суму 22 мільёны 238 тысяч долараў ЗША (116 працэнтаў).
Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 11 мільярдаў 276 мільёнаў рублёў (360 працэнтаў).
Рэнтабельнасць продажаў – 14,6 працэнта.
Колькасць працуючых вырасла за год на 20 чалавек і склала 352 работнікі.
Сярэдні заробак на прадпрыемстве – 2 мільёны 254 тысячы рублёў.






