мобильная версия
Прамень

21 дыплом – навучэнцам Стаўбцоўшчыны

Нумар - №29-33    Рубрыка - Адукацыя

17.02.2012

З 9 студзеня па 3 лютага г.г. каманда нашага раёна ў саставе 42 чалавек прыняла ўдзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах вучэбнага плана. Навучэнцы Стаўбцоўшчыны адзначаны 21 дыпломам.

Сярод пераможцаў і прызёраў найбольш вучняў сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы. Дыпломаў першай ступені ўдастоены Валеря Гаўрылава, Аляксей Удавічэнка, Мікіта Сазановіч, Настасся Ліпніцкая, Вольга Стонька. Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны Ігар Кашубін, Уладзіслаў Сазановіч, Павел Каменка, Аліна Святлікоўская, Вераніка Партыка. Гэта плён працы настаўнікаў Я. Б.  Богуш, В. Я. Вярбіцкага, Т. М. Бабковай, У. С. Радзіона, Н. В. Каменка, М. І. Лянцэвіча, С. У. Грыгаровіч, В. М. Грыб, В. Р. Сідаровіч. Садзейнічае атрыманню добрых ведаў, развіццю рабят школа юных інтэлектуалаў пры гэтай навучальнай установе.

Школа-гімназія № 1 г. Стоўбцы ганарыцца выпускніцай Ірынай Уласевіч, пра якую і яе настаўніцу І. А. Жыбуль расказваецца на гэтай старонцы газеты. А таксама дыпламантамі Яраславам Ларычавым, Антонам Блашко і Хрысцінай Гамза, якіх рыхтавалі Я. І. Дрозд, І. Л. Аляшкевіч.

Педагогі  СШ № 2 г. Стоўбцы М. М. Пархімовіч і А. Ф. Вяршэня рады за Наталлю Раманаву і Настассю Валько, адзначаных дыпломамі трэцяй ступені.

Дыпломамі другой ступені ацэнены веды вучаніцы Заямнаўскай СШ Надзеі Кухарчык (педагог М. М. Чуйко), трэцяй ступені - вучаніц Дзераўнянскай СШ Алены Дзямянка і Таццяны Салагук (педагог Г. І. Дзямянка), навучэнкі Шашкоўскай СШ Надзеі Крываногавай (педагог А. С. Рослік).

Беларуская і руская мовы і літаратуры, інфарматыка, матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, працоўнае навучанне - прадметы, за выдатнае веданне якіх лепшыя навучэнцы школ раёна адзначаны на рэспубліканскай алімпіядзе.

Пр