мобильная версия
Прамень

Дзясятка для выдатнікаў

Нумар - №29-33    Рубрыка - Спорт

17.02.2012

Тут размова пра традыцыйную дзясятку лепшых спартсменаў года, якую вызначыў аддзел па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама.

Першае месца прызнана за Анатолем Ціханчыкам, чэмпіёнам Мінскай вобласці ў саставе каманды "Нёман-Агра". Анатоль стаў самым выніковым нападаючым турніру, на яго рахунку 34 галы, праведзеныя ў вароты сапернікаў.

Яўген Ліпай зноў стаў прызёрам абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, уключаны ў юнацкую зборную Беларусі па біятлоне.

Тытулы неаднаразовага прызёра першынства Беларусі, чэмпіёна вобласці ў бегу на 60, 100 метраў і скачках у даўжыню мае Яўген Вяршына, які выканаў нарматывы кандыдата ў майстры спорту.

Людміла Мяшкова зноў пацвердзіла свой высокі клас, стала пераможцай зімовай спартакіяды сельскіх жыхароў па лыжным спорце.

Наталля Асокіна -  капітан зборнай раёна па баскетболе, якая стала прызёрам абласных спаборніцтваў.

Міхаіл Чэмка прадстаўляе ў дзясятцы раённы валейбол, каманду, якая ўдала выступае ў абласных турнірах.

Віктар Круглік - чэмпіён і раёна, і ўдзельнік абласных спаборніцтваў па настольным тэнісе.

Анатоль Вільнявец - наш асілак, кандыдат у майстры спорту, чэмпіён вобласці па гіравым спорце сярод сельскіх жыхароў.

Дзмітрый Панявін - чэмпіён раёна, удзельнік абласных турніраў па шахматах.

Казімір Лаўрыновіч - як лепшы ігрок у шашкі, заняў сваё традыцыйнае месца ў дзясятцы наймацнейшых спартсменаў Стаўбцоўшчыны.

* * *

Названы і лепшыя юныя спартсмены. У лыжных гонках гэта Яўген Скараходаў і Настасся Шкут. Яны з'яўляюцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Андрэй Бурдукевіч, Настасся Чарнец, Уладзіслаў Звярынскі і Арцём Галяновіч будуць абараняць гонар Міншчыны на рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Уладзіслаў Карніцкі і Канстанцін Яцкевіч уключаны ў састаў юніёрскіх каманд славутых футбольных калектываў рэспублікі БАТЭ і "Шахцёр" (Салігорск). У валейболе надзеі падаюць Павел Снітко і Аляксандр Дзям'янка, у настольным тэнісе - Дзіяна Коршук і Андрэй Чэмка.

Пр