Найлепшыя ў жывёлагадоўчай галіне
Нумар - №29-33 Рубрыка - Сельская гаспадарка
17.02.2012
Раённым выканаўчым камітэтам падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод сельскагаспадарчых арганізацый, жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, работнікаў асноўных прафесій за 2011 год.
Сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці і рэалізацыі малака, пераможцамі прызнаны:
у першай групе:
- калектывы ААТ "Вялікі Двор" (дырэктар Вольга Аляксееўна Луцык) і ТАА СЖК "Налібакі" (дырэктар Віталій Іванавіч Кушнер), якія выканалі даведзеныя планавыя паказчыкі і занялі адпаведна першае і другое месцы. Надой у сярэднім ад каровы склаў па 7796 і 7666 кілаграмаў;
у другой групе:
- калектыў ААТ "Каганец" (дырэктар Дзяніс Сяргеевіч Захарчук), які выканаў даведзеныя планавыя паказчыкі і заняў першае месца, надой у сярэднім ад каровы склаў 5971 кілаграм.
Сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці і рэалізацыі мяса, пераможцамі прызнаны:
у першай групе:
- калектыў ТАА СЖК "Налібакі" (дырэктар Віталій Іванавіч Кушнер) і ААТ "Вішнявецкі-агра" (дырэктар Уладзімір Васільевіч Палазкоў), якія выканалі даведзеныя планавыя паказчыкі і занялі адпаведна першае і другое месцы. Вытворчасць (рэалізацыя мяса) на 100 гектараў сельгасугоддзяў склала 81,3 і 52,2 тоны.
У спаборніцтве сярод калектываў малочнатаварных фермаў пераможцамі прызнаны:
у першай групе:
- калектывы МТФ "Пагарэлае" ААТ "Радзіма Якуба Коласа" (брыгадзір Зінаіда Пятроўна Ярашэвіч) і МТФ "Вялікі Двор" ААТ "Вялікі Двор" (брыгадзір Андрэй Мікалаевіч Мяшок), якія выканалі даведзеныя планавыя паказчыкі і занялі адпаведна першае і другое месцы. Надой ў сярэднім ад каровы склаў 9795 і 9459 кілаграмаў;
у другой групе:
- калектыў МТФ "Ячонка" ААТ "Каганец" (брыгадзір Леанід Станіслававіч Макась), які выканаў даведзеныя планавыя паказчыкі і заняў першае месца. Надой у сярэднім ад каровы склаў 6267 кілаграмаў.
У спаборніцтве сярод комплексаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы пераможцам прызнаны калектыў комплексу "Вялікі Двор" ААТ "Вялікі Двор" (брыгадзір Таццяна Рыгораўна Харкова), які выканаў даведзеныя планавыя паказчыкі і заняў першае месца. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы склалі 822 грамы.
Сярод калектываў фермаў па адкорме буйной рагатай жывёлы:
у першай групе:
- калектывы фермаў "Лубень" ААТ "Дзераўное" (брыгадзір Канстанцін Раманавіч Канавал) і "Савоні" ААТ "Жацерава" (брыгадзір Домна Чаславаўна Івашка), якія выканалі даведзеныя планавыя паказчыкі і занялі адпаведна першае і другое месцы. Сярэднясутачныя прыбаўленні жывёлы ў вазе склалі 849 і 711 грамаў.
Сярод калектываў фермаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы:
у першай групе:
- калектыў фермы "Заброддзе" ААТ "Дзераўное" (брыгадзір Таццяна Алексееўна Стральцова), які выканаў даведзеныя планавыя паказчыкі і заняў першае месца. Сярэднясутачныя прыбаўленні жывёлы ў вазе склалі 720 грамаў.
Пераможцамі спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення кароў прызнаны:
у першай групе:
- Ніна Леанідаўна Зяньковіч (ААТ "Радзіма Якуба Коласа") і Валянціна Іосіфаўна Мусік (ТАА СЖК "Налібакі"), якія выканалі даведзеныя планавыя паказчыкі і занялі адпаведна першае і другое месцы. Надой у сярэднім ад каровы склаў 9991 і 9909 кілаграмаў малака;
у другой групе:
- Тамара Міхайлаўна Тарасевіч (ААТ "Каганец"), якая выканала даведзеныя планавыя паказчыкі і заняла першае месца, надой ад каровы склаў 7073 кілаграмы.
Пераможцамі спаборніцтва сярод аператараў па абслугоўванню дойнага статка прызнаны: Ігар Аляксандравіч Станкевіч (ААТ "Радзіма Якуба Коласа") і Іван Міхайлавіч Чэрнік (ААТ "Вішнявецкі-агра"); сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту - Людміла Генадзьеўна Пукач (ААТ "Вішнявецкі-агра") і Ларыса Валер'еўна Бабровіч (ААТ "Агранёманскі); сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту - Дзмітрый Міхайлавіч Саракач (ААТ "Каганец") і Мікалай Генадзьевіч Сахута (ААТ "Агранёманскі"); сярод аператараў па вырошчванні рамонтных цялушак - Галіна Канстанцінаўна Шыбіцкая (ААТ "Радзіма Якуба Коласа"); сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі - Галіна Пятроўна Ліцкевіч (ААТ "Вішнявецкі-агра") і Ядвіга Мар'янаўна Дошчачка (ТАА СЖК "Налібакі"); сярод аператараў па вырошчванні парасят-адыманцаў - Марыя Пятроўна Кірчава (ААТ "Вішнявецкі-агра"); сярод аператараў па адкорме свіней - Галіна Вацлаваўна Чыжэўская (ТАА СЖК "Налібакі") і Лілія Чаславаўна Янчык (ААТ "Вішнявецкі-агра").
Узнагароды ўсім вышэйназваным пераможцам - ганаровыя дыпломы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод работнікаў асноўных масавых прафесій пераможцамі прызнаны і ўзнагароджаны грашовымі прэміямі:
- сярод кіраўнікоў - Іосіф Іосіфавіч Меляшкевіч (ААТ "Агранёманскі") і Аляксандр Мікалаевіч Карнічэнка (ААТ "Радзіма Якуба Коласа");
- сярод галоўных заатэхнікаў - Уладзімір Іосіфавіч Чарняўскі (ТАА СЖК "Налібакі") і Аляксандр Мікалаевіч Пакроўскі (ААТ "Каганец");
- сярод галоўных ветурачоў - Уладзімір Макаравіч Швед (ААТ "Вялікі Двор") і Мікалай Міхайлавіч Дрозд (ААТ "Агранёманскі");
- сярод заатэхнікаў-селекцыянераў - Надзея Міхайлаўна Ярашэвіч (ААТ "Радзіма Якуба Коласа");
- сярод тэхнікаў-асемянатараў - Вячаслаў Іосіфавіч Супрун (ААТ "Радзіма Якуба Коласа") і Ірына Вацлаваўна Кавалеўская (ТАА СЖК "Налібакі");
- сярод брыгадзіраў малочнатаварных фермаў - Яніна Іосіфаўна Кійко (ААТ "Жацерава") і Юрый Леанідавіч Крупец (ААТ "Агранёманскі").






