мобильная версия
Прамень

Нашых талентаў здабыткі

Нумар - №29-33    Рубрыка - Культура

17.02.2012

Фотография 1

Па традыцыі раённы аддзел культуры адзначыў здабыткі выканаўцаў і творчых калектываў у 2011 годзе. Расказвае начальнік аддзела культуры А. В. Суднік.

- Народны духавы аркестр "Віціны" раённага Цэнтра культуры стаў уладальнікам Гран-пры Х Міжнароднага фестывалю духавых аркестраў "Кубак Масковіі-2011" у горадзе Істра, лаўрэатам ІІ ступені VІІ Рэспубліканскага конкурсу духавых аркестраў "Беларускія фанфары".

З 30 красавіка па 7 мая 2011 года ўзорны харэаграфічны ансамбль "Лявоначкі" Стаўбцоўскага РЦК пабываў з гастрольнай паездкай у Чэхіі, дзе прыняў удзел у Міжнародным музычным фестывалі дзяцей і моладзі "Квітнеючая Чэхія" і заваяваў два лаўрэацкія дыпломы.

Мінулы год быў удалым для калектываў і навучэнцаў Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Так, узорны ансамбль народнай песні "Жавароначкі" стаў лаўрэатам ІІІ ступені адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці "Новы рух-2011".

Узорны духавы аркестр "Васількі" Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў прыняў удзел у Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе імя І. Дабравольскага.

Андрэй Хадзічэнка атрымаў дыплом лаўрэата І ступені на абласным конкурсе юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах у Маладзечне. Навучэнцы аддзялення народных інструментаў Стаўбцоўскай ДШМ таксама ўнеслі свой уклад у капілку творчых дасягненняў. На другім Мінскім гарадскім аглядзе-конкурсе баяннай і акардэоннай музыкі "Вясновы россып" выхаванцы Г. У. Несялоўскага атрымалі дыплом Гран-пры і два лаўрэацкія  дыпломы. Дастойна прадэманстравалі яны сваё майстэрства і на ІІ абласным адкрытым конкурсе навучэнцаў школ мастацтваў у Маладзечне, заваявалі два дыпломы. Лявон Несялоўскі ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата ІІ ступені адкрытага фестывалю-конкурсу юных выканаўцаў "Пралескі" (горад Брэст), заахвочвальным дыпломам занальнага конкурсу "Крынічка" (горад Баранавічы).  На гэтым жа конкурсе дыплома ІІІ ступені ўдастоены Аляксандр Камёнка.

Працягваюць радаваць творчыя перамогі навучэнцаў мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Дзіяна Чарнец стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу выяўленчага мастацтва, абласнога конкурсу-пленэра юных мастакоў "Фарбы роднай зямлі", дыпламантам VІ Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў "На сваёй зямлі". Яна, а таксама Андрэй Зянько, Софія Масюкевіч і навучэнка Шашкоўскай ДШМ Аліна Калкоўская атрымалі дыпломы лаўрэатаў на Арт-сесіі юных мастакоў вобласці. У капілцы ўзнагарод навучэнцаў мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай ДШМ -  шэсць дыпломаў міжнародных конкурсаў малюнкаў у Польшчы.

Навучэнцы Дзераўнянскай ДШМ таксама прынялі ўдзел у творчых конкурсах на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Аляксандр Ваньковіч і Уладзіслаў Гарэлік сталі адпаведна лаўрэатам і дыпламантам ІІІ Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах у рамках фестывалю-конкурсу музычнага мастацтва Беларусі "Спадчына". Лаўрэацкі дыплом атрымала Наталля Бітэль на ІІІ адкрытым конкурсе сучаснай музыкі "Новыя гукі свету". Тэатр "На-Дзея" Дзераўнянскай ДШМ пад кіраўніцтвам А. П. Шуцько стаў лаўрэатам VІІІ абласнога конкурсу дзіцячага тэатральнага мастацтва "Чароўны куфэрак". За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць звання "Узорны аматарскі калектыў" удастоены тэатр лялек "Батлейка" Дзераўнянскай школы мастацтваў (кіраўнік Н. У. Сіняўская).

Дыплом Гран-пры Х абласнога конкурсу майстроў манументальнай драўлянай скульптуры "Сонечная цеплыня дрэва" атрымаў народны ўмелец Леанід Сінько.

У сакавіку 2011 года ў Стаўбцоўскай ДШМ і раённым Цэнтры культуры сваё майстэрства дэманстравалі ўдзельнікі ХІV Стаўбцоўскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах на прызы заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь І. С. Янкоўскага. Пяць навучэнцаў з нашага раёна сталі ўладальнікамі лаўрэацкіх дыпломаў конкурсу. У Дзераўнянскай і Стаўбцоўскай школах мастацтва прайшоў юбілейны ХХ фестываль дзіцячага тэатра "Казкі жыцця". Акрамя тэатральных калектываў раёна ў ім прынялі ўдзел юныя акцёры з Дзяржынска, Узды, Барысаўскага, Вілейскага, Валожынскага і Клецкага раёнаў. З 28 па 30 красавіка 2011 года навучэнцаў 14 школ мастацтваў і студый на стаўбцоўскай зямлі сабраў ХІV рэгіянальны пленэр юных мастакоў "Дзе льецца Нёман срэбраводны". Традыцыйным стала правядзенне рэгіянальнага дзіцячага фестывалю беларускай песні "Альбуцкая крынічка" і фестывалю народных і ўзорных калектываў "З музыкай да Коласа".

13 мая 2011 года Стаўбцоўшчына прыняла ўдзельнікаў ХХІІ рэгіянальнага конкурсу "Сымон-музыка" з 64 школ рэспублікі. Аўтарытэтнае журы на чале з віцэ-старшынёй Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў, дацэнтам Беларускай акадэміі музыкі Р. У. Падайніцынай ацэньвала майстэрства маладых талентаў. У гэтым годзе конкурс юных выканаўцаў "Сымон-музыка" пройдзе пад знакам святкавання 130-гадовага юбілею нашага славутага земляка Якуба Коласа, і ўсе наступныя мерапрыемствы таксама.

Пр