мобильная версия
Прамень

Наваселлі ад ПМК

Нумар - №29-33    Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край

17.02.2012

Фотография 1

Будаўнікі ДУП "ПМК-233" летась здалі для навасёлаў амаль 5 тысяч м2 жылля, з іх 13 жылых дамоў на вёсцы і 60-кватэрны дом жыллёва-будаўнічага кааператыва "Стаўбчанка".

Акрамя таго, прадпрыемства працавала над узвядзеннем 120-кватэрнага дома ЖБК "Крышталь-5". Сярод вытворчых аб'ектаў "пээмкоўцаў" варта назваць рэканструкцыю садавіна-агародніннага завода і будынка кулінарнага вучылішча пад фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Стоўбцах, будаўніцтва чатырох птушнікаў у Любкаўшчыне для птушкафабрыкі "Колас" і дзвюх пляцовак у Рубяжэвічах для "Племптушкарэпрадуктара "Бройлер", кацельні ў Наваколасаве і інш. Аб'ём будаўніча-мантажных работ выкананы на 132,3 працэнта ў параўнанні з 2010 годам. 

- Заўсёды ўдарна працуюць брыгады муляраў Аляксандра Фенькі, Віктара Смалякова і Валерыя Палешчука, - адзначае дырэктар прадпрыемства Яўген Корсак. - Член брыгады Аляксандра Фенькі - муляр чацвёртага разраду Валянцін Грыцкевіч - сёлета прадстаўлены на раённую Дошку гонару. Стаж Валянціна Іванавіча ў ПМК бярэ адлік з кастрычніка 1988 года.  

Азіраючыся на зробленае, нельга не заўважыць плён працы брыгад цесляроў пад кіраўніцтвам Сяргея Булгака і Уладзіміра Круцько. Выдатна спрацавала брыгада аддзелачнікаў пад кіраўніцтвам Люцыі Таранавай. Добрыя словы на адрас тынкоўшчыкаў, брыгады якіх узначальваюць Таццяна Рубанава, Аляксандр Стома і Алена Самахвал.  

Ад будаўнікоў чакаюць жыхары раёна новых наваселляў.

Пр