мобильная версия
Прамень

Поспех жывёлаводаў

Нумар - №29-33    Рубрыка - Сельская гаспадарка

17.02.2012

НА ПЕРАДАВЫХ ПАЗІЦЫЯХ

Неблагім на здабыткі выдаўся мінулы год для работнікаў ТАА СЖК "Налібакі". На малочнатаварных фермах надоена 6976 тон малака, што склала 104,6 працэнта да мінулагодняга паказчыка. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана па 7666 кілаграмаў малака, плюс 69 кілаграмаў. Варта адзначыць, што ў малочных справах таварыства з году ў год на перадавых пазіцыях. Летась спрацаваў няблага і мясны цэх, забяспечаны найвышэйшы у раёне паказчык па вытворчасці мяса на 100 гектараў сельгасугоддзяў.

За гэтымі вынікамі напружаная праца жывёлаводаў на чале з галоўным заатэхнікам Уладзімірам Чарняўскім, які  ўзначальвае галіну на працягу дзесяці гадоў. А ў жывёлагадоўлі ён рупіцца дзевятнаццаць гадоў. Прыйшоў на працу ў гаспадарку, на той час калгас "Налібоцкі", пасля заканчэння Смілавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума. Адразу працаваў загадчыкам фермы ў Целяхах, а затым - на свінаферме. Прафесія нялёгкая, але выбраў яе Уладзімір Іосіфавіч свядома. З маленства дапамагаў бацькам, якія працавалі на ферме, а пасля службы ў арміі вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Плён працы спецыяліста не заставаўся незаўважаным - за сваю шчырую работу ён неаднаразова ўзнагароджваўся,  а сёлета фотаздымак галоўнага спецыяліста занесены на раённую Дошку гонару.

Сярод фермаў лепшая па выніках МТФ "Церабейнае"(брыгадзір Вольга Мазун), дзе надоена ў сярэднім ад кожнай каровы па 8115 кілаграмаў малака.

На МТФ "Цэнтр" працуе вядомая не толькі ў раёне аператар машыннага даення Валянціна Мусік, якая паступова набліжаецца да дзесяцітысячнага рубяжу, маючы паказчык  9909 кілаграмаў. Шчыра рупяцца даяркі Святлана Рынкевіч, Ганна Міхно, Алена Шапялевіч і Наталля Банадысева, якія перасягнулі васьмітысячны надой, а таксама з высокімі вынікамі завяршылі мінулы год Алена Вялічка, Святлана Даргевіч, Алеся Дубіцкая і Алена Гаптар.

Вылучаны пераможцамі раённага спаборніцтва два майстры ў мясной справе.

Гэта аператар па адкорме свіней Галіна Чыжэўская і аператар па абслугоўванні свінаматак з парасятамі Ядвіга Дошчачка. На свінагадоўчай ферме вырашчана за мінулы год 799 тон мяса, плюс 69 тон да леташняга паказчыка.

 

 

РУПЛІВІЦА

Упершыню ў гісторыі ААТ "Каганец" аператар машыннага даення  МТФ "Ячонка" Тамара Тарасевіч атрымала ад кожнай каровы сваёй групы па 7073 кілаграмы малака і прыбавіла больш за дзве тоны да леташняга паказчыка.

Тамара Міхайлаўна лічыць, што поспех абумовілі некалькі фактараў.

- Травяных кармоў нарыхтавалі дастаткова і якасных, - даводзіць жанчына, - даём каровам камбікармы і розныя дабаўкі. Да таго ж, у мінулым годзе папоўніла групу пяршачкамі, раздаіла іх. Малочніцы даюць ад 20 да 30 літраў малака штодзень. Цялушак вырошваем на сваёй ферме, тэхнікам-асемянатарам у нас працуе Галіна Канатка.

Сціплая жанчына, яна не згадала толькі пра свае рупнасць і старанне, якія і сталі галоўнымі фактарамі ў дасягненні высокага выніку. Тамара Міхайлаўна дваццаць два гады працуе на ферме. Заўсёды была ў ліку лепшых, і яе запрашалі ў раён на ўшанаванне. Толькі вось паказчык быў невысокім.

Яна даводзіць, што цяпер і працаваць лягчэй, бо ўстаноўлены малакаправод. Летась перакрылі дах і адрамантавалі вокны ў кароўніку, зманціравалі энергазберагальныя лямпы, а сёлета абяцаюць палепшыць і бытавыя ўмовы.

Тамара Тарасевіч заняла першае месца ў раёне сярод аператараў машыннага даення ў другой групе, ферма "Ячонка" стала лепшай, ды і таварыства ўвогуле ў малочных справах на першай пазіцыі.

Пр