мобильная версия
Прамень

У згуртаваным калектыве

Нумар - №29-33    Рубрыка - Сельская гаспадарка

17.02.2012

Фотография 1

ААТ "Агранёманскі" - у ліку трох сельгаставарыстваў у раёне, працаўнікі якога здолелі выканаць за мінулы год даведзеныя прагнозныя паказчыкі эканамічнага  развіцця. Павялічылася на 9,3 працэнта валавая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і склала 22,37 мільярда рублёў. Узначальвае гаспадарку Іосіф Меляшкевіч, вопытны кіраўнік і ведаючы спецыяліст, які рупіцца ў сельскагаспадарчай вытворчасці на працягу 36 гадоў, з іх звыш дваццаці - на пасадзе дырэктара.

- Выканаць намечанае нам дазволіла больш паспяховая работа ў раслінаводстве, дзе рост да мінулагодняга дасягнуў 15 працэнтаў, - расказвае Іосіф Іосіфавіч. Павялічыліся на 3,4 працэнта і паказчыкі ў жывёлагадоўлі.

У таварыстве валавы збор збожжавых і зернебабовых, з улікам зерня кукурузы, склаў 11100 тон, што на 549 тон вышэй за леташні вынік. Зерня  кукурузы атрымалі звыш 2200 тон. Тры экіпажы камбайнераў таварыства ў складзе Аляксандра Фалюка і Уладзіміра Астахновіча, Валерыя Жука і Аляксандра Крывяля, Аляксея і Сяргея Пальчыкаў першымі ў раёне дасягнулі тысячных намалотаў, а вадзіцелі Сяргей Кандрацін, Анатоль Бабровіч і Ігар Капшай першымі перавезлі па тысячы тон збожжа.

Апраўдала сябе новая перспектыўная тэхналогія вырошчвання бульбы. Упершыню ў гісторыі гаспадаркі сабралі з кожнага гектара па 332 цэнтнеры клубняў. Перавыканалі план па рэалізацыі цукровых буракоў, валавы збор якіх склаў 20909 тон. У чатыры з паловай разы больш сабралі агароднінных культур.

У малочнай галіне спрацавалі таксама няблага. Атрымалі ў сярэднім ад кожнай каровы па 5500 кілаграмаў малака, на 263 тоны павялічыўся яго продаж, вышэйшай стала тлустасць. Палепшылася і якасць, гатункам "экстра" адгружана за мінулы год перапрацоўчым заводам 67,5 працэнта ад агульнай колькасці. Ёсць прырост па сярэднясутачных прывагах буйной рагатай жывёлы, на 134 галавы атрымана больш цялят. У перадавіках МТФ "Дразды" (брыгадзір Святлана Санько), дзе летась атрымана ў сярэднім ад кожнай каровы па 6148 кілаграмаў малака.

- Каб павялічваць прадукцыйнасць у жывёлагадоўчай галіне, неабходна ўкараняць сучасныя тэхналогіі, будаваць новыя малочнатаварныя фермы, - працягвае гаворку дырэктар. - І ў гэтым накірунку мы працуем, у перспектыве - узвядзенне новай малочнатварнай фермы на тысячу галоў з даільнай залай. Пакуль жа праводзім рэканструкцыі і мадэрнізацыю фермаў. Пабудавалі новы збожжасушыльны комплекс, устанавілі высокапрадукцыйную лінію па ачыстцы насення.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Надзея БАТАЛКА