мобильная версия
Прамень

Здатныя дзераўнянцы

Нумар - №29-33    Рубрыка - Сельская гаспадарка

17.02.2012

Па выніках веснавых палявых работ і ўборачнай кампаніі калектыў работнікаў ААТ "Дзераўное" (дырэктар Мікалай Дронь) заняў летась дзве вышэйшыя прыступкі ў раённым спаборніцтве. Хлебаробы першымі завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і справіліся з аб'ёмам работ за дзесяць каляндарных дзён. У таварыстве на бала-гектар было атрымана па 130 кілаграмаў збожжа, на 474 тоны перасягнуты мінулагодні валавы збор.

Пад кіраўніцтвам вопытнага галоўнага агранома Леакадзіі Губар на працягу ўсяго сезона зладжана працавалі і вызначыліся асаблівай рупнасцю на розных відах работ механізатары Дзмітрый Дзям'янка, Артур Валадзько, Альфрэд Чарнец, Ігар Бондар, Валерый Гарэлік, Міхаіл Канавал, Іван Жыбуль і Аляксандр Калошыч, вадзіцелі Станіслаў Полацкі, Казімір Шумчык, Аляксандр Бычкевіч, Віталій Мішук.

І ў мясных справах работа спорыцца. Зноў жа два першыя месцы за дзераўнянскімі жывёлаводамі. Аператары па адкорме буйной рагатай жывёлы Сцяпан Скурат, Часлаў Скурат і Віктар Гарохавік, якія даглядаюць 200 галоў  бычкоў і працуюць на ферме "Лубень", атрымалі сярэднясутачныя прывагі жывёлы па 849 грамаў, а аператары па вырошчванні БРЖ Генадзь Галіцкі, Ганна Галіцкая і Марыя  Босая з фермы "Заброддзе" маюць паказчык 720 грамаў.

Пр