Номер №34-35
Нумар №34-35 ад 22.02.2012
Шчырая праца – выдатнае свята

Раённыя святы працы – выдатная традыцыя. Прытым цяпер яны штогод ладзяцца двойчы. У лістападзе да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўрачыста ўшанавалі гвардзейцаў палёў – тых, хто вырасціў багаты ўраджай, а таксама шчыраваў на іншых важных вытворчых участках аграпрама. І ў лютым, калі падведзены вынікі мінулага года, вызначаны пераможцы працоўнага саперніцтва ў розных галінах народнай гаспадаркі. Гэта самы час адрасаваць ім добрыя словы.
Кароткім радком

Больш за 50 тысяч чалавек наведалі ХІХ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш. Аб гэтым паведаміла журналістам першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. "Выстаўка-кірмаш пацвердзіла, што наша краіна чытаючая, і ідэя Прэзідэнта аб'явіць 2012 год у Беларусі іменна Годам кнігі знайшла жывы водгук у сэрцах суайчыннікаў", – адзначыла яна. Падчас кніжнага форуму праведзена больш за 600 мерапрыемстваў, у ліку якіх прэзентацыі кніг, круглыя сталы, семінары, сустрэчы з літаратарамі.
"Без чалавечнасці не будзе вечнасці…"
На прамую лінію да старшыні райвыканкама паступіла 19 тэлефанаванняў, адно пытанне даслана па электроннай пошце.
Радзіма-маці – у сэрцы

У нашым горадзе многія ведаюць Сігізмунда Янцалевіча, свайго школьнага настаўніка па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы. Заўсёды падцягнуты, з ваеннай выпраўкай, Сігізмунд Мечыслававіч на працягу чатырох дзясяткаў гадоў "сеяў" у сэрцах моладзі крохкае, знешне малапрыкметнае, але вельмі патрэбнае насенне –любоў да Радзімы, гатоўнасць пастаяць за яе, гонар за родны край і яго людзей.
Калі мужчынам дораць кветкі
Дзень 23 лютага – свята ўсенароднае. Вядома, яно найперш прафесійнае, для ўшанавання тых, хто служыць ва Узброеных Сілах. Але ж практычна кожны мужчына ганарыцца адпаведным воінскім званнем, якое ён атрымаў падчас выканання аднаго з галоўных сваіх канстытуцыйных абавязкаў. Хлопцы рыхтуюць сябе да дастойнай службы. І ў кожнай сям'і свая памяць.
Гвардзейцы ААТ “Жацерава”

Мужчынскі калектыў ААТ “Жацерава” налічвае 103 чалавекі. У кіруючы апарат уваходзяць дзесяць галоўных спецыялістаў і спецыялістаў сярэдняга звяна. На вытворчасці рупяцца 22 механізатары і сем вадзіцеляў. У мехмайстэрнях шчыруюць дванаццаць працаўнікоў і сем завіхаюцца ў паляводстве. Асноўны касцяк складаюць работнікі жывёлагадоўчай галіны – даглядчыкі жывёлы, слесары і вартаўнікі – 45 чалавек.
На радасць пакупніку
Кааппрамгандаль райспажыўтаварыства пастаянна праводзіць акцыі для пакупнікоў, каб аблегчыць для іх фінансавы цяжар пакупкі.
Чытайце ў нумары газеты

Вам, выпускнікі: “ПРАФЕСІЯ – АБАРОНЦА АЙЧЫНЫ” – інфармацыя Марыны РОСЛІК, галоўнага спецыяліста райваенкамата па прызыве на ваенную службу – 3-я старонка.
Надвор’е: “МАРОЗ ПАСЕВЫ НЕ ПАШКОДЗІЎ” – расказвае Антаніна УСТАВІЧ, начальнік метэастанцыі "Стоўбцы" – 8-я старонка.






