На радасць пакупніку
Нумар - №34-35 Рубрыка - Гандаль
21.02.2012
Кааппрамгандаль райспажыўтаварыства пастаянна праводзіць акцыі для пакупнікоў, каб аблегчыць для іх фінансавы цяжар пакупкі.
У гэтыя лютаўскія дні магазіны райцэнтра "Чаравікі", "Асвея", "Дзіцячы свет", "Встреча", "Прамтавары" (былы ўнівермаг), а таксама сельскія магазіны - "Прамтавары" вёскі Новы Свержань, "Усё для дома" вёскі Горкі ўдзельнічаюць у акцыі "Усё для мужчын". З 15 па 23 лютага пры пакупцы тавараў мужчынскага асартыменту прадастаўляюць скідку 1 працэнт ад кошту пакупкі.
Працягваецца распродаж тавараў зімовага асартыменту з прадастаўленнем 10-працэнтнай скідкі ад кошту пакупкі ў магазінах "Чаравікі", "Прамтавары", "Дзіцячы свет", "Встреча", "Прамтавары" вёскі Новы Свержань.
З 15 па 29 лютага з 10-працэнтнай скідкай ад кошту пакупкі можна набыць халадзільнікі ў магазінах "Мэбля", "Тэхніка ў быце" райцэнтра і ў магазінах "Прамтавары" вёскі Новы Свержань і "Усё для дома" вёскі Горкі.






