мобильная версия
Прамень

Прадпрымальніцтва Мінскай вобласці

З мэтай асвятлення становішча спраў у прадпрымальніцкім асяроддзі Мінскай вобласці пры камітэце эканомікі Мінскага аблвыканкама распрацаваны інтэрнэт-сайт "Прадпрымальніцтва Мінскай вобласці" (www.regioninvest.by).

Гэты інтэрнэт-рэсурс устрымлівае раздзелы з прапановамі інвестарам, а таксама інфармацыю для арганізацыі і вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, у прыватнасці розныя заканадаўчыя акты, прапановы аб здачы ў арэнду памяшканняў, зямельных участкаў, аб аўкцыёнах, што намячаюцца, выставачна-кірмашовых мерапрыемствах.

Акрамя таго, сайт утрымлівае інфармацыю аб фінансавай падтрымцы, якая аказваецца суб'ектам бізнесу ў рамках Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Мінскай вобласці на 2010-2012 гады, пералік прадпрыемстваў сталічнага рэгіёна, спіс дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, і многія іншыя карысныя звесткі.

Любы жадаючы, наведаўшы сайт, можа пакінуць свой водгук аб яго рабоце або задаць пытанне спецыялістам камітэта эканомікі аблвыканкама.