image_pdfimage_print

У міжрэгіянальным аўтапрабегу прыняў удзел і Стаўбцоўскі раён

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў рамках міжрэгіянальнага аўтапрабегу ў Баранавіцкім раёне прайшоў урачысты мітынг. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі Баранавіцкага, Карэліцкага, Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. Сустрэча прайшла ля мемарыяла «Сцяна плачу» ва ўрочышчы Пагарэлец, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы арганізавалі канцэнтрацыйны лагер, які дзейнічаў да ліпеня 1944 года. Першымі зняволенымі лагера былі актывісты […]

Продолжить чтение

Свае думкі і мары, родны горад, прысвячаем табе

Парк на месцы былога яблыневага саду са скейтпаркам і веладарожкамі, цікавыя пешаходныя зоны і месцы для адпачынку… Гэтыя і іншыя ідэі магчыма рэалізаваць або пачаць рэалізоўваць у Стоўбцах у найбліжэйшы час. Роўна праз год у нашым райцэнтры будзе ладзіцца абласное свята «Дажынкі-2022», якое з году ў год крочыць па гарадах Міншчыны і змяняе іх аблічча, […]

Продолжить чтение

Ветэранскі падворак – стыльны дворык

Працягваецца раённы агляд-конкурс «Ветэранскі падворак», прысвечаны Году малой радзімы. Многія ветэраны вайны і працы з ахвотай адгукнуліся на прапанову раённай ветэранскай арганізацыі, тым больш што падворкі многіх з іх дагледжаныя і квітнеючыя, з утульна наладжаным побытам і сваімі адметнасцямі. Узор для маладых У ходзе правядзення агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак» сваімі ўражаннямі падзялілася старшыня раённай ветэранскай арганізацыі […]

Продолжить чтение

Белакрылыя надзеі

Аб тым, што пачынае свой разбег восень, напамінаюць не толькі лісткі календара, але і прыкметна скарочаны светлавы дзень, прахалодныя ночы і ранішнія туманы, а яшчэ – птушкі, якія пазбіваліся ў шумлівыя чароды, рыхтуючыся да адлёту ў далёкія цёплыя краіны. Неяк адразу апусцелі і буслянкі. Цяпер нязвыкла азіраць лугавіну без белых птахаў, якія зусім нядаўна хадзілі […]

Продолжить чтение

Захопліваюць незвычайнасцю

Віктар Лісоўскі з вёскі Ячонка часта вандруе па мясцовым лесе не толькі для таго, каб любавацца хараством, але і каб знайсці штосьці цікавае, што прапануе часам лясное ўлонне пільнаму позірку аматара прыроды. З цікавасцю, творчым роздумам аглядваюцца кожны корч, скручаныя лясной гушчай і ветраной віхурнасцю ствалы дрэў. Усё гэта знаходзіць свой канчатковы вынік у дэкаратыўных […]

Продолжить чтение

Мясціны дзяцінства заўсёды ў сэрцы

Родная вёска. Калі набліжаешся да мясцін, дзе прайшло тваё дзяцінства, ужо здалёк пачынаеш адшукваць бацькоўскую хату. Мілыя вясковыя вобразы… Усе яны быццам бы расквечаныя сонцам, чыстыя, душэўныя, здзіўляюць глыбінёй пачуццяў, кранаюць успамінамі. Вёска дзяцінства заўсёды ў сэрцы. Яна тое ядро, тая аснова, з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыццё. У пазамінулыя выхадныя ў Янкавічах, […]

Продолжить чтение

Самабытнасць

Работа Стаўбцоўскага цэнтра народных рамёстваў, што ў вёсцы Яблынаўка, фальклорна-этнаграфічныя пастаноўкі, выставы прадметаў народнага рамяства, вясковага побыту, безумоўна, прыцягваюць увагу не толькі наведвальнікаў, але і сродкаў масавай інфармацыі. Частыя госці тут – аператары, рэжысёры, пастаноўшчыкі праграм Беларускага тэлебачання, ахвочыя расказаць аб мясцовых народных майстрах, самабытнасці стаўбцоўскага прынямоння, спеваках, гуртах, якія адрадзілі некаторыя местачковыя традыцыі і […]

Продолжить чтение

Мядовы Спас у Альбуці

У суботу, напярэдадні мядовага Спаса па царкоўным календары, у Альбуці прайшло яркае тэматычнае свята. Арганізатарамі яго выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама. Мастацкія калектывы Стаўбцоўшчыны з Наваколасаўскага дома культуры, «Дольніца» – з Горкаўскага дома культуры, «Гарэзы» – з Шашкоўскага дома […]

Продолжить чтение

Родная вёска натхняе

Слабада – вёска, якая заняла адну з лепшых мясцін для свайго існавання. Некалькі хвілін – і ты ў Стоўбцах, а адна гадзіна – і ўжо ў сталіцы. Яна налічвае восем вуліц, дзе жывуць здатныя і працавітыя людзі. Свята вёскі, якое дайшло і да Слабады, дало магчымасць пераканацца ў гэтым. Як заўсёды, свята пачалося са спеваў […]

Продолжить чтение