image_pdfimage_print

Трэба жыць інтарэсамі людзей. Дзяніс Колясень правёў прамую тэлефонную лінію

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Стаўбцоўскага рэгіёна. На прамую лінію паступіла 11 тэлефанаванняў. Тэмы размоў – самыя розныя: людзі дзяліліся цяжкасцямі, прасілі парады, шукалі садзейнічання. Вольга Самахвал з в. Новы Свержань звярнулася да старшыні райвыканкама па пытанні рамонту даху дома № 6 па вул. Трактарнай. Уважліва выслухаўшы жанчыну, Дзяніс […]

Продолжить чтение

Дзяніс Колясень: «Дробязяў у нашым жыцці не бывае…»

У горадзе і раёне за апошнія месяцы рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў пасля зваротаў людзей у райвыканкам.  У мінулую суботу на пытанні падчас прамой тэлефоннай лініі адказваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень. Паступіла 20 тэлефанаванняў. У асноўным жыхароў горада і раёна хвалявалі пытанні добраўпарадкавання вуліц, аўтобуснага руху, работы пошты, водазабеспячэння і інш. Жыхарка вёскі Старына Р. […]

Продолжить чтение

Чаму праблемы доўгатэрміновыя. Прамая лінія са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым

Папрасіць дапамогі ў вырашэнні надзённых праблем. Для гэтага людзі звяртаюцца на нумар прамой тэлефоннай лініі райвыканкама, якая ладзіцца штотыднёва, па суботах, і аб якой папярэдне змяшчаецца абвестка ў газете «Прамень». Найбольш тэлефонных званкоў паступае на прамую лінію старшыні райвыканкама Ю. М. Горлава. І падчас апошняй да Юрыя Мікалаевіча паступіла 15 тэлефанаванняў. Першы тэлефонны званок – […]

Продолжить чтение

Вось і завяршаецца навучальны год

Напрыканцы навучальнага года адбылася прамая лінія з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілай Стонька. У педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці, вучняў была магчымасць задаць кіраўніку адукацыйнай сферы раёна пытанні адносна завяршэння навучальнага года і арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі. Мы згрупавалі пытанні па датах завяршэння навучальнага года, правядзення выпускных экзаменаў і выпускных вечароў. –             2017/2018 […]

Продолжить чтение

Ад лямпачак да водаправода

На мінулым тыдні прайшла прамая тэлефонная лінія па жыллёва-камунальных пытаннях. Адказваў на іх галоўны інжынер Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Алег Кухарчык. Паслухаем, што хвалюе жыхароў раёна і як іх праблемы будуць вырашацца. Н. В. Таўстуха з вуліцы Трактарнай, 8, у Новым Свержані ўзняла пытанне аплаты за бягучы рамонт пад’езда. Налічэнні за рамонт у жыроўцы ідуць […]

Продолжить чтение

Вырашаць задачы абанентаў

Прайшла прамая тэлефонная лінія з начальнікам Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Міхаілам КАСАБУЦКІМ. Пытанні, якія паступілі, фактычна зводзяцца да аднаго – жадання жыхароў раёна мець якасную сувязь і карыстацца самымі сучаснымі паслугамі. Размова, зрэшты, атрымалася канструктыўнай, таму што гэтую мэту ставяць сабе і сувязісты. – Жыльцы дома № 30 па вуліцы Танкістаў у Стоўбцах (дзе завяршаецца […]

Продолжить чтение

Улада адказвае справай

На прамую тэлефонную лінію з кіраўніком раёна паступіў 21 званок. Падчас кожнага тэлефанавання агучана па два-тры пытанні. Усе праблемы людзей, якія можна было вырашыць аператыўна, – вырашаны. Па нявырашаных дадзены канкрэтныя даручэнні адпаведным структурам. Жыхары раёна і горада ўзнімалі шмат пытанняў: наконт рамонту жылых дамоў і іх прыватызацыі, рамонту і асфальтавання дарог, набыцця зямельных участкаў […]

Продолжить чтение

Аўтобус чакаюць і ў аддаленых вёсках

Апошнім часам шмат размоў узнікала вакол аўтобуснага руху. У першую чаргу гэта звязана з уступленнем у сілу паправак да закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», якія закранулі прыватных перавозчыкаў. Нягледзячы на новаўвядзенні, стаўбчане фактычна не адчулі дыскамфорту, таму што перавозкі па маршруце Мінск – Стоўбцы – Мінск ажыццяўляліся і працягваюць ажыццяўляцца без збояў, згодна […]

Продолжить чтение

Пакуль снежная вясна

У першыя дні каляндарнай вясны прайшла прамая тэлефонная лінія з дырэктарам Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Дзмітрыем МУРЫНЫМ. Сур’ёзных пытанняў ці крытычных сітуацый, якія б выклікалі парушэнне жыццядзейнасці людзей, не выявілася. Фактычна ўзнімаліся пытанні бягучага характару. Як падкрэслівае дырэктар, АКС па ўсіх кірунках выконвае сацыяльныя стандарты. У плане цеплазабеспячэння гэты ацяпляльны сезон увогуле можна назваць безаварыйным. […]

Продолжить чтение