image_pdfimage_print

Каб дыхалася лёгка. Стаўбцоўская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» далучылася да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу».

Сёння Стаўбцоўская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» далучылася да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу». Старшыня раённай арганізацыі Святлана Блашко, старшыня пярвічнай арганізацыі райвыканкама Надзея Картузава, старшыня пярвічнай арганізацыі ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Аксана Жыбуль і актывісты пярвічных арганізацый упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» высаджвалі сеянцы хвоі […]

Продолжить чтение

На Стаўбцоўшчыне праходзіць прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!»

З 2 па 9 красавіка 2021 года на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!». Яна праводзіцца з мэтай папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму. На дапамогу інспектару дарожна-патрульнай службы ДАІ Стаўбцоўскага РАУС Антону Хадакоўскаму  прыйшлі  валанцёры атрада «Добрае сэрца» Дзмітрый Янушкевіч (СШ № 3 г. Стоўбцы) і Аляксандр Янчур (СШ № 2 г. Стоўбцы). Яны раздавалі дзецям […]

Продолжить чтение

Даставілі радасць

У Дзераўнянскім цэнтры культуры прайшло навагодняе свята для дзяцей работнікаў ААТ «Дзераўное»  і ААТ «АБФ «ПМК-74 – Налібакі». Работнікі цэнтра падрыхтавалі цікавую праграму, якая даставіла дзецям вялікую радасць. Прафсаюзны камітэт ААТ «Дзераўное» набыў цукеркі для заахвочвання актыўных удзельнікаў конкурсаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, а ўсяго райкамам прафсаюза для дзяцей работнікаў […]

Продолжить чтение

Рабіце дабро

На базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Радуга» г. Стоўбцы была арганізавана дабрачынная ражджэственская акцыя «Падары радасць дзецям» для выхаванцаў аддзялення дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна». У данай акцыі прынялі ўдзел педагогі, законныя прадстаўнікі і выхаванцы ўстановы. Нельга не сказаць пра нашых выхаванцаў, якія шчыра і з радасцю ўпакоўвалі падарункі для равеснікаў. […]

Продолжить чтение

Перадаць часцінку цеплыні прыёмнай і шматдзетнай сем’ям

У рамках акцыі “Нашы дзеці” старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька ўручылі падарункі прыёмнай сям’і Сергіевічаў са Стоўбцаў і шматдзетнай сям’і Кухарчыкаў з вёскі Мікалаеўшчына. Прадстаўнікі райвыканкама павіншавалі з наступаючымі святамі і пажадалі моцнага здароўя, міру і дабрабыту сем’ям. Падарункі для сям’і Сергіевічаў   Завіталі ў […]

Продолжить чтение

Падарункі ад спартсменаў

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ігракі баскетбольнай каманды «Гарызонт» наведалі  аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна», ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», дом сямейнага тыпу, дзе выхавацелямі працуюць Аляксандр і Кацярына Васільевы. Спартсмены, удзельнікі алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы Вольга Зюзькова, Юлія Рыцікава, Наталія Ануфрыенка разам з галоўным трэнерам […]

Продолжить чтение

Разам у Новы год

Сёння ў раённым Цэнтры культуры ў рамках акцыі «Нашы дзеці» прайшло святочнае мерапрыемства. Для дзяцей з малазабяспечаных шматдзетных сем’яў і тых, якія прызнаны ў сацыяльна-небяспечным становішчы, быў арганізаваны спектакль «Разам у Новы год». Дзяцей сустрэлі казачныя героі: Баба Яга, Ліса, Воўк, Лясун, Ведзьма. Пасля спектакля Дзед Мароз і Снягурка ўручылі салодкія падарункі. Панавала радасная, сяброўская […]

Продолжить чтение

Не перастаём верыць у цуды

Бываюць дні, у якіх кожнае імгненне – падзея. Гэтыя імгненні напоўнены асаблівай сілай і сэнсам. Яны запамінаюцца на ўсё жыццё, і кожны раз, прыгадваючы іх, ты са здзіўленнем знаходзіш новыя дэталі. Выхаванцы карэкцыйнага цэнтра не перастаюць верыць у цуды: нягледзячы на складанасць зносін са сваімі аднагодкамі ў перыяд пандэміі, яны не засталіся па-за ўвагай яшчэ […]

Продолжить чтение

З віншаваннямі — дэпутат парламента

Напярэдадні Новага года ў Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка. У падарунак установе парламентарый перадаў шматфункцыянальнае ўстройства, якое сумяшчае прынтар, ксеракс і сканар. Уручэнне адбывалася ў адмысловай святочнай фотазоне, аформленай работнікамі цэнтра сумесна з выхаванцамі. У пярэдадзень свята тут пануе асаблівая атмасфера, напоўненая душэўнай цеплынёю. […]

Продолжить чтение