Праблема не знікае

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Туберкулёз – небяспечнае інфекцыйнае захворванне, вядомае з глыбокай даўніны. І на сучасны момант праблема туберкулёзу важная не толькі для Рэспублікі Беларусь, але і для ўсяго свету.

На шчасце, захворваюць на туберкулёз не ўсе інфіцыраваныя людзі, аднак яны застаюцца з гэтым узбуджальнікам, які ў любы момант можа прачнуцца. Туберкулёз часцей за ўсё паражае лёгкія, аднак можа развівацца і ў касцях, суставах, нырках, лімфатычных вузлах і іншых органах.

Захворванне выклікае мікабактэрыя туберкулёзу, якую таксама называюць бацылай Кока. Гэта надзвычай жыццяздольны арганізм, які захоўвае свае ўласцівасці пры высыханні, замярзанні, пасля апрацоўкі спіртам, кіслатою і шчолаччу.

У большасці выпадкаў туберкулёз перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага, якія выдзяляе мікабактэрыі. Асноўнай крыніцай інфекцыі з’яўляецца макрота хворага, кропелькі якой трапляюць у паветра. Яны пранікаюць з паветрам у лёгкія здаровых людзей.

Вядучую ролю ва ўзнікненні захворвання адыгрываюць фактары рызыкі: злоўжыванне алкаголем, курэнне, наркаманія, нервовыя і фізічныя перанагрузкі, пераахаладжэнне, хранічны бранхіт і іншыя фактары, якія зніжаюць ахоўныя сілы арганізма.

Захворванне часцей за ўсё пачынаецца непрыкметна: паступова нарастае слабасць, з’яўляецца нязначнае павышэнне тэмпературы (да 37–37,2), патлівасць па начах, пакашліванне, раздражняльнасць, зніжэнне працаздольнасці. Сімптомы хваробы з’яўляюцца, калі яна ўжо прагрэсіруе.

Таму асноўным метадам актыўнага выяўлення туберкулёзу, а таксама пухлін і іншых хвароб органаў грудной клеткі па-ранейшаму застаецца рэнтгена-флюараграфічнае даследаванне. Своечасовае выяўленне хвароб лёгкіх залежыць не толькі ад медыцынскіх работнікаў, але і ад самога насельніцтва. Калі насельніцтва не будзе з’яўляцца на агляды, то нават ідэальна арганізаванае рэнтгена-флюараграфічнае даследаванне будзе безвыніковым. На жаль, ёсць яшчэ выпадкі, што грамадзяне ўпарта ўхіляюцца ад яўкі на флюараграфічнае даследаванне. Не мае падставы адмова з-за небяспекі прамянёвага ўздзеяння. Разавая доза апрамянення мізэрная і ніякай шкоды здароўю не прычыняе. Ухіленне ад дадатковага даследавання пры паказаннях урачоў прыводзіць да прагрэсіравання захворвання і развіцця розных ускладненняў.

Таму яшчэ раз звяртаю ўвагу на тое, што туберкулёз – каварная хвароба, якая часта працякае без сімптомаў, і толькі рэгулярнае флюараграфічнае даследаванне зможа папярэдзіць развіццё цяжкіх форм туберкулёзу.

Марына САНКЕВІЧ,раённы фтызіятр

 

З ДАСТУПНАСЦЮ ІНФАРМАЦЫІ

У рамках правядзення Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў цэнтральнай раённай бальніцы была спланавана і праведзена шырокая асветніцкая акцыя з мэтай павышэння інфармаванасці насельніцтва аб даступнасці лячэння наркаманіі.

Урачы выступілі з лекцыямі ў калектывах. Працавалі бясплатныя і ананімныя тэлефонныя лініі з урачамі-нарколагамі наркалагічнага дыспансера Мінскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» – 8-017-331-85-88, 8-017-331-85-53 – і ананімныя кансультацыі.

Ліцэнзаваны ананімны Мінскі абласны клінічны цэнтр «Псіхіятрыя-наркалогія» (г. Мінск, вул. П. Броўкі, 7, ст. метро «Акадэмія навук») з’яўляецца вядучай арганізацыяй у лячэнні і рэабілітацыі ад наркотыкаў у Мінску, Мінскай вобласці, Беларусі і іншых краінах.

Ананімнае лячэнне ў наркалагічным дыспансеры ўключае: вывядзенне з залежнасці; праграму рэабілітацыі нарказалежных «Выток»; унутрымышачную падшыўку ад наркаманіі; кадзіраванне ад наркотыкаў (ТЭС-тэрапія, іголкаўколванне); лячэнне наркаманіі ў Мінску (зняцце ломкі – кропельніцы, лекі); наркалагічны цэнтр замяшчальнай тэрапіі; група для родных «Як дапамагчы наркаману»; псіхатэрапія, псіхалагічная дапамога.

На сучасны момант наркаманія – пандэмія, якая паразіла ўсе краіны свету.  Па самых прыблізных ацэнках спецыялістаў, ад 3 да 4 працэнтаў жыхароў планеты ўжываюць наркотыкі. У Рэспубліцы Беларусь пад назіраннем урачоў знаходзіцца больш за 15 тысяч чалавек. Наркаманія ўяўляе сабой пагрозу жыццю і здароўю не толькі для асобнага чалавека, але і грамадства. Таму такую вялікую важнасць набывае прафілактычная работа падчас правядзення Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі.

Ірына ПЯРХАЛЬСКАЯ,урач-валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *