Ваша здароўе

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

ВЫБРАЦЬ ПРАФЕСІЮ МЕДЫКА

Выбраць прафесію выпускнікам дапамагаюць супрацоўнікі цэнтральнай раённай бальніцы. Рэалізуецца комплексная праграма «Кадры», якая ўключае актыўную сувязь з вучнямі старшых класаў школ раёна. Начальнік аддзела кадраў Тамара Чэмка, галоўная медыцынская сястра Святлана Высоцкая і іншыя супрацоўнікі медыцынскай установы праводзяць у школах раёна сустрэчы з вучнямі старшых класаў з паказам відэафільма аб буднях калектыву цэнтральнай раённай бальніцы, дзейнасці аддзяленняў. Выпускнікам прадастаўляецца інфармацыя аб медыцынскіх навучальных установах, яны могуць задаць свае пытанні і атрымаць поўныя адказы на іх.

Адна з такіх сустрэч прайшла ў цэнтральнай раённай бальніцы. На яе былі запрошаны старшакласнікі агульнаадукацыйных школ і гімназіі райцэнтра. Прафарыентацыйнае мерапрыемства адбылося з удзелам прадстаўнікоў Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Яны паказалі змястоўны відэафільм пра каледж, падрабязна расказалі аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у навучальнай установе. Каледж рыхтуе памочнікаў урача амбулаторна-паліклінічнай дапамогі, фельчараў, акушэрак, лабарантаў, медыцынскіх сясцёр. Ажыццяўляецца новая скарочаная вучэбная праграма па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр. Тэрмін навучання пасля 11 класаў складае адзін год дзесяць месяцаў.

Перад вучнямі выступілі і выпускнікі гэтай навучальнай установы, якія працуюць цяпер у стаўбцоўскай бальніцы: фельчар хуткай дапамогі Вікторыя Хамко, Ганна Сідорык, якая праходіць цяпер пераддыпломную практыку. Яны, а таксама практыкантка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Вольга Жаўняркевіч, участковая медсястра Ульяна Кажамяка расказалі аб сваіх буднях, аб прафесіі, аб навучальных установах, якія закончылі. Дзяўчаты – актыўныя, прыгожыя, мэтанакіраваныя – выклікалі сімпатыю аўдыторыі.

Цэнтральная раённая бальніца працягвае практыку мэтавай падрыхоўкі кадраў і дае накіраванні на вучобу выпускнікам школ.

Пр

 

НЕАБХОДНАЯ ДЫЯГНОСТЫКА

Узбуджальнікам туберкулёзу з’яўляецца бактэрыя, якая часцей за ўсё паражае лёгкія. Ад чалавека да чалавека туберкулёз распаўсюджваецца па паветры пры кашлі, чханні. Для інфіцыравання дастаткова ўдыхнуць толькі некалькі такіх мікробаў.

Заразіцца туберкулёзам – яшчэ не значыць захварэць, рызыка складае толькі 10 працэнтаў. Аднак людзі з аслабленай імуннай сістэмай, недастатковым харчаваннем, тыя, хто пакутуе на дыябет, хто ўжывае тытунь, маюць больш высокую рызыку захворвання. Асабліва патрэбна выдзеліць асоб, якія больш за два гады не праходзілі флюараграфічнае даследаванне.

Першымі прызнакамі захворвання становяцца сімптомы агульнай інтаксікацыі арганізма: слабасць, вяласць, галавакружэнне, дрэнны апетыт ці яго адсутнасць, апатыя, дрэнны сон, начная патлівасць, блякласць твару, пахудзенне, субфебрыльная (каля 37 градусаў) тэмпература цела.

Туберкулёз можна перамагчы пры дзвюх галоўных умовах: ранняя дыягностыка і своечасовае эфектыўнае лячэнне пры ўсвядомленых адносінах пацыента да тэрапіі і рэгулярнага працяглага прыёму медыкаментаў.

Ларыса САДОЎСКАЯ,памочнікурача-эпідэміёлага



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *