Грэюць дом энергапліты

Нумары Эканомiка

image_pdfimage_print

Uteplenie_Fasadov06 (1)У кастрычніку мінулага года ў Стоўбцах па ініцыятыве Асацыяцыі «Аднаўляемая энергетыка» прайшоў выязны семінар па пытаннях прымянення сучасных энергаэфектыўных тэхналогій, абсталявання і матэрыялаў. На семінары кампанія «СарматЭкаПласт» у г. Стоўбцы прадставіла новыя тэхналогіі энергазберажэння ў будаўніцтве, а таксама варыянты комплекснай рэабілітацыі тыпавых аднасямейных дамоў. Каб даказаць іх канкурэнтаздольнасць на практыцы, кампанія прапанавала рэалізаваць комплексную рэабілітацыю  аднасямейнага сельскага дома ў сваім раёне. Выбар спыніўся на адным з дамоў па вуліцы Гаражнай у вёсцы Мархачоўшчына. Яго жыльцы прынялі рашэнне аб уцяпленні свайго дома з-за таго, што ў пакоях зімою было холадна, нягледзячы на вялікія выдаткі на ацяпленне.  

Падобных жылых дамоў, пабудаваных у 60-80-х гадах мінулага стагоддзя, у сельскай мясцовасці дастаткова. З часам іх асноўныя канструкцыі падвергліся натуральнаму зносу і старэнню. Акрамя таго, рассыхаюцца драўляныя элементы, дошкі. Цяпло «губляецца» і праз столь (гарышча), падлогу. У многіх дамах – індывідуальнае ацяпленне ад газавых катлоў, якія выпушчаны прыкладна ў той жа час. Каб падтрымаць у доме належную тэмпературу, у зімовы перыяд такі кацёл павінен працаваць амаль кругласутачна з тэмпературай цепланосьбіта не ніжэй за 70-800С. Наша кампанія займаецца ўцяпленнем дамоў, а таксама вырабам матэрыялаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца ўцяпленне. Гэта энергазберагальныя пліты. Іх выраб наладжаны непасрэдна ў Стоўбцах, на тэрыторыі былой воінскай часці. Для жыхароў Мархачоўшчыны мы зрабілі разлікі і склалі план работ па рамонце дома. Ён уключае ў сябе комплекс мерапрыемстваў, якія ўжо рэалізоўваюцца. Да прыкладу, замест выдаленай старой цеплавой ізаляцыі з драўнінных апілак на столь укладзена новая – з пенаполіўрэтанавых пліт  уласнай вытворчасці. Агульная таўшчыня ізаляцыі склала 15-17 см. З пенаполіўрэтану была зроблена заліўка паміж унутраным драўляным каркасам і цаглянай знешняй сцяной. Канешне, на месцы старых драўляных акон з’явіліся пластыкавыя вокны з двайнымі шклопакетамі, а замест маральна састарэлага газавага катла – сучасны газавы аўтаматызаваны.

Цеплаізаляцыя столі дома пенаполіўрэтанавымі плітамі таўшчынёю 15-17 см зменшыла страты цяпла, што адбываліся праз дах, у некалькі разоў. Заліўка міжсценавой прасторы (таўшчынёй 5-7 см) дазволіла «нейтралізаваць» усе дзіркі і шчыліны ў сценах. Каб ацаніць вартасць апошняга ўцяпляльнага мерапрыемства, варта ўявіць сабе, што вакол дома з’явілася яшчэ адна, дадатковая, сцяна. Калі дом пабудаваны з дрэва (бруса), то таўшчыня гэтай дадатковай сцяны раўназначна 70 см, калі з сілікатнай (белай) цэглы – то 215 см. Зразумела, устаноўка новых вокнаў і аўтаматызаванага газавага катла з датчыкамі тэмпературы ў памяшканні дае магчымасць аптымізаваць працэс падтрымання ў пакоях адной і той жа тэмпературы.

У пакоях дома стабілізавалася камфортная для жыльцоў тэмпература – у межах 20-220 С. Для яе ўтрымання дастаткова падтрымліваць тэмпературу вады ў ацяпляльнай сістэме на ўзроўні 32-350С (пры тэмпературы на вуліцы – мінус 5-100С), замест ранейшых 70-800С са старым катлом. Напрыклад,  ноччу з 19 на 20 студзеня, калі на слупку тэрмометра было мінус 18-200С, тэмпература цепланосьбіта ў гэтым доме складала 36-380С. Рэальнае змяншэнне спажывання газу будзе вызначана пры энергааўдыце будынка.

Плануем поўнае абследаванне гэтага дома і суседняга з ім, аналагічнага, які не рамантаваўся. Абследаванні правядзём сумесна са спецыялізаванай лабараторыяй БНТУ. Акрамя таго, для поўнай тэрмарэабілітацыі гэтага эксперыментальнага дома  ў летні перыяд дадаткова выканаем цеплаізаляцыю падлогі і ўстановім вентыляцыю з рэкуперацыяй цяпла ад выдаленага паветра.

Станіслаў КНЫРОВІЧ, заснавальнік кампаніі «СарматЭкаПласт»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *