Лішкі – дзяржаве

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Міхаіл Бець жыве ў вёсцы Круговіны Дзераўнянскага сельсавета. Дбайны гаспадар трымае на падвор’і трох кароў і ўжо звыш сарака гадоў прадае лішкі малака дзяржаве. Міхаіл Іосіфавіч у ліку  лепшых малаказдатчыкаў раёна. Ён пастаянна ў прызёрах. Летась здаў 15 524 кілаграмы малака і заняў у спаборніцтве другое месца. Мужчына на пенсіі, працаваў вадзіцелем малакавоза. Стаж работы ў гэтай прафесіі налічвае трыццаць дзевяць гадоў. Разам з Міхаілам Іосіфавічам даглядае жывёлу, а акрамя кароў ёсць і іншая жыўнасць, яго жонка Марыя Аляксееўна. Людзі яны працавітыя, шчырыя і гасцінныя. Бацькі нарадзілі і далі пуцёўку ў дарослае жыццё пяцярым дзецям, якія прыязджаюць і дапамагаюць ім весці хатнюю гаспадарку. З пачатку года сям’я здала 7142 кілаграмы малака.

Надзея БАТАЛКА, фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *