Маладосці ўсё пад сілу

Медыцына Нумары Соцыум Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Глебка (у цэнтры) на гэтым здымку знаходзіцца з маладымі спецыялістамі. Прыцягненне ініцыятыўных, перспектыўных працаўнікоў з ліку выпускнікоў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў – аснова кадравай палітыкі медыцынскай установы.

Яніна Насеня (злева направа) працуе ўчастковай медыцынскай сястрой у Рубяжэвіцкай участковай бальніцы. Наталлі Сігаевай, урачу агульнай практыкі, даверана загадваць Шашкоўскай урачэбнай амбулаторыяй. Алена Клімовіч атрымала высокую пасаду загадчыцы неўралагічнага аддзялення. Урач агульнай практыкі Яўген Ліс упэўнена пачувае сябе на пасадзе загадчыка Старасвержанскай урачэбнай амбулаторыі, з адказнасцю ставіцца да сваіх абавязкаў. Урач агульнай практыкі Наталля Пучко – таксама на кіруючай пасадзе, загадвае Вішнявецкай амбулаторыяй. Ульяна Кажамяка назапашвае вопыт у прафесіі, працуючы ўчастковай медыцынскай сястрой паліклікнікі, Ганна Сарока – таксама.

Кіраўніцтва райбальніцы прыкладвае намаганні затрымаць маладыя кадры, праяўляючы да іх клопат, увагу, практыкуючы меры матэрыяльнага заахвочвання. Няхай і сапраўды іх работа на высакародным пасту медыка будзе ім у радасць, а Стаўбцоўчшына стане месцам пастаяннай прапіскі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *