Здарэнні

Нумары Раённыя навіны Соцыум

image_pdfimage_print

АД УДАРУ МАЛАНКІ

У пятніцу, 17-га чэрвеня, ад удару маланкі быў дастаўлены ў бальніцу 12-гадовы падлетак з Аталезі.

Гэта здарылася пасля васьмі гадзін вечара. Хлопчык з бацькам вудзілі рыбу на вясковым возеры, калі на іх прыйшоўся ўдар маланкі. На шчасце, паражэнне аказалася нямоцным. Бацька, якога крыху «адкінула», ад медыцынскай дапамогі ўвогуле адмовіўся, і хлопчык неўзабаве прыйшоў у сябе, аднак быў дастаўлены ў бальніцу. Стан яго не выклікаў трывогі, і ўжо назаўтра раніцай яго перавялі з рэанімацыйнага аддзялення ў дзіцячае для ажыццяўлення медыцынскага нагляду. Па словах доктара, хлопчык актыўны, адчувае сябе нядрэнна.             

Чэрвень, ліпень застаюцца парой навальніц і маланак, у сувязі з чым варта захоўваць элементарныя меры бяспекі. У гэты час нельга купацца або вудзіць рыбу (вада з’яўляецца добрым правадніком электрычнага току), небяспечна карыстацца мабільным тэлефонам. Некалькі гадоў таму ў Стоўбцах здарыўся трагічны выпадак: загінуў падлетак, які падчас навальніцы размаўляў па «мабільніку».

 

НЕ РАЗЛІЧЫЎ СІЛЫ…

На вялікі жаль, у мінулую суботу не разлічыў свае сілы на возеры ў Новай Вёсцы17-гадовы юнак…

Малады чалавек родам з Навагрудка, вучыўся ў ліцэі № 9 г. Мінска. На Стаўбцоўшчыну, у вёску Дзярэчынцы, ён прыехаў да сябра. Трагедыя здарылася каля 19 гадзін, калі хлопцы пераплывалі возера. Яно глыбокае, а самае галоўнае – купанне ў ім забаронена, аб чым і папярэджвалі таблічкі на беразе. Фактычна гэта пажарны вадаём з ілістым дном, а для масавага адпачынку мясцовых жыхароў ля вады прадугледжана іншае месца, дзе да пачатку сезона неабходныя работы правяло ААТ «Вялікі Двор». Загінулага спрабаваў выратаваць яго сябар, на год старэйшы, аднак дастаў з вады ўжо нежывым.     

– На Стаўбцоўшчыне сёлета гэта другі факт гібелі на вадзе, абедзве ахвяры – немясцовыя жыхары, – звяртае ўвагу старшыня раённай арганізацыі АСВОД Іван Шчарбанюк і заклікае не купацца ў забароненых месцах, не ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, не ладзіць на вадзе гульняў і быць максімальна асцярожнымі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *