Пачата імунізацыя супраць грыпу

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

У бягучым годзе супраць грыпу плануецца прышчапіць 40 працэнтаў жыхароў раёна. Кампанія па імунізацыі працягнецца да снежня. За гэты час прышчэпкі ад грыпу плануецца зрабіць амаль 18-ці тысячам жыхароў нашага раёна.

У першую чаргу прышчэпкі рэкамендуюцца людзям, якіх адносяць да груп павышанай рызыкі развіцця антыгрыпозных ускладненняў і захворвання на грып. Ахоўныя прэпараты атрымаюць дзеці ва ўзросце ад паўтара да трох гадоў, пенсіянеры старэй за 65 гадоў, дарослыя і дзеці з хранічнымі захворваннямі, аслабленым імунітэтам, а таксама цяжарныя жанчыны, медыцынскія работнікі, супрацоўнікі дзяржаўных органаў, якія ў адказе за бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва. Таксама прышчэпкі атрымаюць дашкольнікі і выхавацелі дзіцячых садоў, вучні школ.

У бягучым годзе для вакцынацыі прымяняецца вакцына «Грыпол плюс Белмед» айчыннай вытворчасці. На платнай аснове арганізацыі аховы здароўя будуць выкарыстоўваць французскі «Ваксігрып» і расійскі «Грыпол». У склад вакцын уваходзяць тры штамы вірусу грыпу, актуальныя для цяперашняга эпідсезона. Вакцыны добра пераносяцца дзецьмі і дарослымі.

Пасля вакцынацыі імунітэт пачынае развівацца праз два-тры тыдні і абараняе ад захворвання да аднаго года.

Усе жадаючыя ўжо сёння могуць атрымаць прышчэпку супраць грыпу ў паліклініцы і амбулаторыях па месцы жыхарства.

Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *