Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шэсць шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 12 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Данііл Астрэйка, Софія Паляшчук, Яўгенія Філіповіч, Паліна Шчука, Мікіта Мазура, Варвара Алішэва, Злата Жыбуль, Ганна Клімко, Кірыл Чулкоў, Кірыл Аляшкевіч, Максім Грынюк і Даніла Арэшка.

Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень, на шчасце, прайшоў без вогненных здарэнняў.

Міліцыяй зарэгістравана 118 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 11 крымінальных спраў, у трох з іх устаноўлены падазраваемыя. З участка на вуліцы Сталічнай у Стоўбцах, дзе будуецца дом, зніклі рыгелі будаўнічых рыштаванняў. З падворка жыхара Савоняў угнаны веласіпед. У жыхароў Шашкоў прапалі бензапіла і балгарка. З аўтастаянкі, размешчанай па вуліцы Маторабудаўнікоў, з аўтамабіляў MAN і МАЗ украдзены шэсць акумулятарных батарэй на агульную суму 2 100 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў» у адносінах да вадзіцеля. Ён кіраваў аўтапоездам у складзе цягача з прычэпам на аўтадарозе Івянец – Рубяжэвічы – Стоўбцы і падчас руху непадалёку ад Ждановічаў дапусціў парушэнне правіл дарожнага руху, якое выразілася ў адсутнасці кантролю за размяшчэннем, мацаваннем і станам грузу, у выніку чаго з прычэпа выпала бервяно, ад якога пешаход атрымаў цяжкія пашкоджанні, небяспечныя для жыцця.

Суд абмежаваў у волі на адзін год 46-гадовага жыхара Наваколасава за ўчынены грабеж. 43-гадовая стаўбчанка, раней не раз судзімая, арыштавана на тры месяцы за ўхіленне ад кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, змешчаных на дзяржаўнае забеспячэнне. За крадзеж прыгавораны да 160 гадзін грамадскіх работ 42-гадовы жыхар Заямнага. 54-гадовы жыхар Налібакаў, таксама абвінавачаны ў крадзяжы ў свайго аднавяскоўца, арыштаваны на адзін месяц.

ДАІ выявіла181 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – пяць п’яных вадзіцеляў і 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 38 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана сем дарожна-транспартных здарэнняў. У іх, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» выязджала да хворых 226 разоў, у тым ліку восем выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем. Адзін зварот за экстраннай дапамогай медыкі прылічваюць да неабгрунтаваных.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *