У ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫІ – ПЛАН УЗАЕМАДЗЕЯННЯ

Ахова правапарадку Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Дзяржаўтаінспекцыяй на дарогах раёна ўведзены план «Надвор’е». На дарогах працуе ў два разы больш нарадаў інспектараў, чым звычайна.

– План прадугледжвае дадатковае выстаўленне нарадаў, якія ажыццяўляюць кантроль за станам праезджай часткі і тратуараў, а таксама неадкладнае рэагаванне пры пагаршэнні пагодных умоў ва ўзаемадзеянні з дарожнымі і камунальнымі арганізацыямі, – расказаў начальнік аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Дзмітрый Воранаў.

Паводле слоў Дзмітрыя Воранава, надвор’е не паўплывала на бесперабойны рух на тэрыторыі раёна. Ацэнка работы камунальных і дарожных арганізацый з боу ДАІ – здавальняючая. Працуе ўся наяўная тэхніка, і для аказання дапамогі задзейнічана спецыялізаваная тэхніка сельгаспрадпрыемстваў. Сітуацыя на праблемных участках дарог вынесена на разгляд пазачарговага пасяджэння раённай камісіі па бяспецы дарожнага руху.

ДАІ адрасуе вадзіцелям актуальныя рэкамендацыі: эксплуатаваць аўтамабілі з адпаведным зімовым відам паліва (для дызельных аўто), з зімовым малюнкам пратэктара шын, які мае належную рэшткавую вышыню пратэктара; па магчымасці адмовіцца ад дальніх паездак у сувязі з прагназуемым рэзкім паніжэннем тэмпературы да -25 оС, а калі нельга адмовіцца ад паездкі, выбіраць маршрут руху, загадзя тармазіць пры набліжэнні да скрыжаванняў, пешаходных пераходаў і штучных няроўнасцяў; не ствараць на дарозе перашкод і выбіраць аптымальную хуткасць руху. Асабліва неабходна звяртаць увагу на пешаходаў, якія могуць рухацца па праезджай частцы ў вячэрні час і раніцай, калі яшчэ цёмна. Пешаходы павінны быць абазначаны святлоадбівальнымі элементамі і ісці насустрач транспартнаму патоку.

У сувязі з узмацненнем ветру і маразоў магчыма ўтварэнне сумётаў на дарогах агульнага карыстання. Вадзіцелям рэкамендуем быць уважлівымі і ў выпадку няштатнай сітуацыі на дарозе тэлефанаваць па нумарах: 8-029-776-73-44 (МТС), 8-029-169-69-54 (вэлком) або 102.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *