KFC выбраў агракамбінат «Колас»

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Агракамбінат «Колас» – адзінае прадпрыемства, якое пастаўляе сыравіну для рэстараннай кампаніі з сусветным брэндам KFC на прадпрыемствы хуткага абслугоўвання гэтай сеткі ў Мінску. Прадукцыя вытворцаў са Стаўбцоўшчыны вытрымала ўсе выстаўленыя жорскія патрабаванні да якасці курынага мяса.

Амерыканская сетка кафэ грамадскага харчавання хуткага абслугоўвання спецыялізуецца на стравах, прыгатаваных з ахалоджанай курыцы па спецыяльных рэцэптах, якія захоўваюцца кампаніяй у строгім сакрэце. Таму галоўны слоган сеткі – «Ніхто не гатуе курыцу так, як KFC».

Выбар, зроблены паспяховай рэстараннай кампаніяй міжнароднага ўзроўню па закупе сыравіны, яшчэ раз пацвярджае якасць прадукцыі, якая выпускаецца Агракамбінатам «Колас». І гэта самая лепшая рэклама, якую толькі можна зрабіць прадпрыемству.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *