Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чатыры маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Ягор Наскавец, Ксенія Кураш, Аліна Клімко і Ульяна Чыневіч.

Зямны шлях закончыўся для 18-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна, без выездаў на вогненныя здарэнні. На Стаўбцоўшчыне праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя – «Бяспека – у кожны дом!»

Міліцыяй зарэгістравана 108 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана сем крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазроныя. Складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў за дробнае хуліганства, восем – за з’яўленне ў грамадскім месцы і распіванне алкагольных напіткаў, два – за дробны крадзеж і інш.

Пракуратурай раёна праведзены маніторынг і рэйдавыя мерапрыемствы па пытаннях жыццезабеспячэння жывёлы і выканання сельгасарганізацыямі раёна патрабаванняў ветэрынарна-санітарных правіл і іншых актаў заканадаўства. У выніку, кіраўніцтву ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Дзераўное», ААТ «Агранёманскі», ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і ААТ «Рубяжэвічы» вынесены прадпісанні. У ходзе разгледжаных актаў пракурорскага нагляду сем асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд пазбавіў волі на 1,5 года 38-гадовую жыхарку Новага Свержаня, раней судзімую, якая ўхілялася ад кампенсацыі дзяржаўных выдаткаў на ўтрыманне яе двух непаўналетніх дзяцей. Да двух гадоў аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму прыгавораны 35-гадовы жыхар Скамарошак, раней не раз судзімы, за паўторную спробу крадзяжу з пранікненнем у жылое памяшканне.

ДАІ выявіла 194 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – двое нецвярозых вадзіцеляў і сем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 136 недысцыплінаваных пешаходаў і 12 веласіпедыстаў. За перыяд дзеяння прафілактычнай акцыі «Пешаход» (з 24 па 30 студзеня) затрыманы 202 пешаходы, якія парушылі правілы дарожнага руху. Зафіксавана сем дарожна-транспарных здарэнняў. У іх ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» выязджала 288 разоў, у тым ліку 12 выклікаў было да асоб з алкагольным сіндромам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *