Нашы дзеці

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

Меркаванне, што зімой мала прыродных фарбаў, умомант абвергнуць вучні мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Юныя мастакі ў пераднавагоднія дні ахвотна паўдзельнічалі ў абласной арт-сесіі, што ладзілася ў Лагойску, прадставіўшы на разгляд журы свае маляўнічыя напрацоўкі. Хоць на конкурс было прадстаўлена звыш 500 работ жывапісу, малюнка, графікі, дызайну, кампетэнтнае журы не магло не заўважыць высокі ўзровень выканання мастацкіх палотнаў, што прадставіла Стаўбцоўшчына, адзначыўшы групу вучняў дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў. На гэтым конкурсе дыпламантамі сталі Марыя Шэйна, Мілена Куянава, Паліна Камёнка і Марыя Булаш.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *