З цікавасцю да гісторыі свайго краю

Нумары Паездкі, экскурсіі

image_pdfimage_print

08rСтудэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка захоўваюць добрую традыцыю арганізацыі Зоркавага паходу па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Сёлета гэтая краязнаўча-патрыятычная акцыя прайшла 52-гі раз. Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта – атрад «Максімавы нашчадкі» і тэатр «Жывое слова» – працавалі ў нашым раёне на працягу чатырох дзён.

За гэты час яны наведалі гімназію № 1, СШ № 2, Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа, Вішнявецкую, Навасвержанскую, Старасвержанскую, Дзераўнянскую сярэднія школы.

З вялікай цікавасцю было ўспрынята іх творчае выступленне. Падчас прафарыентацыйных сустрэч са старшакласнікамі студэнты і выкладчыкі расказалі аб сваёй навучальнай установе, аб цікавых пректах, якія ажыццяўляюцца студэнтамі, і, наогул, аб насычаным студэнцкім жыцці.

У сваю чаргу ўдзельнікі Зоркавага паходу з цікавасцю пазнаёміліся з інавацыйнымі праектамі ўстаноў адукацыі раёна. Ім была прадстаўлен работа педагагічных класаў СШ № 2. У ходзе акцыі былі арганізаваны сутрэчы з выхаванцамі дзіцячага дома сямейнага тыпу, з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы. Студэнты ўсклалі кветкі ля помнікаў загінуўшым воінам, наведалі плошчу Бессмяротнасці ў райцэнтры.

Заключным мерапрыемствам праграмы Зоркавага паходу стаў канцэрт у раённым Цэнтры культуры. На гэтае свята былі запрошаны дэкан філалагічнага факультэта В. Д. Старычонак, дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі С. В. Якавенка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. В. Суднік, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І. М. Язвінская, першы сакратар райкама БРСМ А. В. Калодзінская, кіраўнікі, педагогі, вучні ўстаноў адукацыі раёна. Сумесная канцэртная праграма выклікала шмат станоўчых эмоцый, завязаліся цікавыя знаёмствы і, несумненна, павысіўся інтарэс вучняў да педагагічнай прафесіі.

Таццяна НОВАК,загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *