Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У НАШАЙ КРАІНЕ

У Беларусі ўстаноўлены павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі для павышэння зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 лютага 2017 года нумар 100, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Канкрэтныя памеры павышаючых каэфіцыентаў устанаўліваюцца работнікам кіраўнікамі бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый.

Грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў навучальных установах Беларусі павялічаны на 5 працэнтаў. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў ад 3 лютага 2017 года нумар 95. Так, кошт харчавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў залежнасці ад узросту дзіцяці і яго знаходжання ў гэтай установе складзе ў сярэднім ад Br41,14 да Br77,44 у месяц, у агульнаадукацыйных школах у залежнасці ад узросту навучэнца і часу яго знаходжання ва ўстанове – ад Br1,5 да Br5,14.

Падтрымку малому і сярэдняму бізнесу на Br330 млн у 2017 годзе   акажа ААТ «ААБ Беларусбанк», паведамілі ў прэс-службе банка. Стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы з’яўляецца адной з прыярытэтных задач для паспяховага эканамічнага развіцця Беларусі.

Рэспубліканскі конкурс «Чалавек Года культуры» праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі як праект Года культуры, якім быў аб’яўлены 2016 год. Журы назвала пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ў 14 намінацыях. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Чалавек Года культуры» праходзіла ў Палацы мастацтваў у Бабруйску, які прыняў статус культурнай сталіцы Беларусі 2017 года.

У ВОБЛАСЦІ

Гаспадаркі Мінскай вобласці завершаць падрыхтоўку да палявых работ да 1 сакавіка. «З 15 лютага тэхніка павінна пачынаць выстаўляцца на лінейку гатоўнасці. За гэтым будзе арганізаваны кантроль. У поўнай гатоўнасці да работы тэхніка павінна быць да пачатку вясны», – адзначыў намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Сяргей Юркевіч. На асаблівым кантролі знаходзіцца ўхіленне непаладак энерганасычаных трактароў.

Паводле матэрыялаў БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *