На палях раёна (інфармацыя на 29 красавіка)

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

image_pdfimage_print

Яравыя культуры ў гаспадарках раёна размясціліся на плошчы 14 805 гектараў, што складае 58,8 працэнта да плана.

Лён пасеяны на запланаваных 450 гектарах у трох ільнасеючых гаспадарках. У ААТ «Рочавічы» гэтая культура заняла двухсотгектарную плошчу.

Цукровыя буракі пасеяны на 2354 гектарах, што складае 78,5 працэнта. Справіліся з гэтай работай буракаводы ААТ «Каганец». Самая вялікая плошча пад салодкія карані адведзена ў ААТ «Агранёманскі» – 550 гектараў, 350 з якіх ужо засеяны.

Сеюць кукурузу дзесяць сельгаставарыстваў, работа выканана на 698 гектарах. Больш за іншых пасеяла ААТ «Агранёманскі» – 222 гектары.

Другую падкормку азімых збожжавых завяршылі пяць гаспадарак. Усяго па раёне пасевы падкормлены на 9338 гектарах, што складае 71 працэнт.

Аднагадовыя травы пасеяны на ўсёй запланаванай плошчы ў ААТ «Агранёманскі». Высокі працэнт выканання гэтай работы ў ААТ «Вішнявецкі-агра», «Налібакі Агра», «Радзіма Дзяржынскага» і «Каганец». Усяго па раёне пасеяна звыш 1450 гектараў аднагадовых траў – 40,4 працэнта.

Шматгадовыя травы пасеяны на 1847 гектарах – больш як на трэцяй частцы ад запланаванага. У першых радах ААТ «Агранёманскі» і «Шашкі».

Садзяць бульбу СФГ «Сула» і ТАА «Аграцэнтр Сула».

Каменне з палёў сабрана на 11 519 гектарах.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *