Афіцыйныя навіны

Афіцыйна Нумары

image_pdfimage_print

ПРАФСАЮЗЫ – АПОРА ГРАМАДСТВА

Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам і абмеркаваў з ім шэраг важных для грамадства тэм.

Першае пытанне, якое захацеў абмеркаваць Прэзідэнт, – гэта ўпарадкаванне структуры прафсаюзных арганізацый. «Больш за чатыры мільёны чалавек у прафсаюзе – гэта і партыя, і грамадскі рух, – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт нагадаў, што аб’яднанне галіновых прафсаюзаў павінна ісці на карысць. «Паколькі, яшчэ раз падкрэсліваю, я буду значную ўвагу надаваць развіццю прафсаюзнага руху, – патлумачыў Аляксандр Лукашэнка. – Гэта наша апора».

Важным блокам размовы стаў удзел прафсаюзнага руху ў дасягненні найважнейшых сацыяльных мэт: «Я бачу ў сродках масавай інфармацыі і вам удзячны за тое, што ініцыятыўным чынам вы далучаецеся да кантролю ў выкананні пастаўленых трох задач: цэнаўтварэнне, занятасць, заработная плата». Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву ФПБ арганізаваць народны кантроль за цэнамі ў магазінах.

Кіраўнік дзяржавы таксама заклікаў прафсаюзы актыўна ўдзельнічаць у развіцці вялікага спорту.

 

ХАКЕЙНАЕ СВЯТА ВЯРТАЕЦЦА Ў БЕЛАРУСЬ

Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе. Такое рашэнне было прынята па выніках галасавання ў ходзе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея ў Кёльне. Галасаванне праходзіла ў два кругі, у ім прынялі ўдзел дэлегаты з 67 нацыянальных федэрацый, а таксама члены Савета ІКФ. За аб’яднаную заяўку было пададзена больш галасоў, чым за кандыдатуру Фінляндыі.

Тэрміны правядзення мінска-рыжскага планетарнага форуму – 7-23 мая 2021 года. У Беларусі матчы чэмпіянату прыме «Мінск-Арэна», у Латвіі – «Арэна-Рыга». Гульні групавой стадыі і па два чвэрцьфінальныя паядынкі прымуць абедзве сталіцы, а паўфінальныя сустрэчы, матчы за «золата» і «бронзу» адбудуцца ў Мінску. Нагадаем, што ў Латвіі чэмпіянат свету па хакеі праводзіўся ў 2006 годзе. Беларусь станавілася гаспадыняй сусветнага форуму ў 2014-м. Арганізацыя спаборніцтваў у сталіцы Беларусі была высока ацэнена.

20 мая па выніках справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі хакея быў выбраны новы кіраўнік арганізацыі. Ім стаў Сямён Шапіра, старшыня Мінскага аблвыканкама.

Што датычыць развіцця айчыннага хакея, то новы кіраўнік мае намер спачатку дэталёва прааналізаваць сітуацыю і толькі пасля гэтага будзе рабіць якія-небудзь вывады і прапановы. «Але відавочна, што належыць палепшыць работу ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах», – звярнуў увагу С. Б. Шапіра.

Што датычыць выступлення беларусаў на чэмпіянаце свету ў Парыжы, на якім зборная Беларусі заняла трынаццатае месца, кіраўнік адзначыў, што, як і многія, ён моцна перажываў за нашых рабят. «Але трэба разумець, што выйграваць у чэхаў і канадцаў вельмі цяжка. Можна, вядома, аднак пасля таго, як створым уласную школу. І нават перакананы: аднойчы мы пераможам гэтыя зборныя. Нягледзячы ні на што, рабяты паказалі ў Парыжы характар, дастойна змагаліся за краіну».

Паводле матэрыялаў БелТА і сайта Мінскага аблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *