«Дзянніца» з фальклорнай праграмай

Культура Нумары

image_pdfimage_print

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства інвалідаў адправіла сваіх прадстаўнікоў на міжнародны фестываль творчасці інвалідаў «Віцебск — 2017», які адбыўся ў рамках фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». У гэтым годзе фестываль інвалідаў прайшоў у 13-ы раз і быў прысвечаны памяці народнага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Ціхановіча.

У конкурснай праграме прынялі ўдзел 148 чалавек — прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Казахстана і Літвы. У складзе 40 членаў Таварыства інвалідаў Міінскай вобласці, якія прымалі ўдзел у гэтым фестывалі, наш раён прадстаўлялі хармайстар Навасвержанскага дома культуры Ала Янская, швачка камбіната бытавога абслугоўвання Ала Юшкевіч і працаўнік гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Бурдзееў.

Фестываль творчасці інвалідаў уключаў конкурсную праграму, выступленне лаўрэатаў на гала-канцэрце і выстаўку дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Выдатна выступіла фальклорная група «Дзянніца» з тэатралізаваным песенным выступленнем, якая ў намінацыі «Фальклор. Абрады» ўдастоена лаўрэацкага дыплома І ступені. Гэта самая высокая ўзнагарода фестывалю сярод усіх удзельнікаў Мінскай вобласці. У гэтым годзе старшынёю журы конкурсу выступіў вядомы кампазітар Ігар Лучанок. Удзельніца групы «Дзянніца» Ала Янская выканала конкурсную праграму яшчэ і ў намінацыі «Эстрада».

Удзельнікі міжнароднага фестывалю, якія з такім поспехам выступілі ў ім і атрымалі высокую ўзнагароду, паднялі прэстыж грамадскай раённай арганізацыі Таварыства інвалідаў і выдатна прадставілі Стаўбцоўшчыну.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *