Знатакоў сабрала субота

Адукацыя Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Суботні дзень ізноў сабраў разам дзяўчынак і хлопчыкаў Стаўбцоўшчыны.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры патрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на базе ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы» правялі раённы конкурс «Школа бяспекі-2018». Яго мэта – папулярызацыя прафесіі выратавальніка, вызначэнне ўзроўню ведаў школьнікаў па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці.

Юным знатакам неабходна было адказаць на 50 пытанняў, якія закраналі сферы надзвычайных сітуацый прыроднага, тэхнагеннага і сацыяльнага характару, бяспечных паводзін на вадзе, аказання першай медыцынскай дапамогі, а таксама гісторыю аварыйна-выратавальнай службы, дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і т. п. Удзельнікі конкурсу былі трох узроставых груп: вучні 1-4 класа, 5-7 класа, 8-11 класа.

Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны вучні ДУА «Горкаўская сярэдняя школа» Кірыл Кістанаў, Яўген Міхайлоўскі, Ілья Аўласін. Другія месцы заваявалі Іван Філіповіч (ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы), Ірына Дубатоўка (ДУА «Заямнаўская сярэдняя школа»), Мікалай Філіповіч (ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы»).

Першыя месцы ў сваіх узроставых групах занялі Андрэй Станкевіч (ДУА «Заямнаўская сярэдняя школа»), Анастасія Філіповіч (ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы») і Валерыя Нікалаева (ДУА «Заямнаўская сярэдняя школа»). Віншуем пераможцаў і зазначаем, што кожнаму пажадана мець належныя веды па пытаннях бяспекі.

Таццяна ГРАМЫКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму,

Вольга САЛЕЙ, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *