Сям’я Руч’ёвых прадставіла Стаўбцоўшчыну на конкурсе “Сям’я года Міншчыны”

19 красавіка у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры прайшоў адборачны тур конкурсу на лепшую сям’ю “Сям’я года Міншчыны”. Стаўбцоўскі раён прадставіла сям’я Руч’ёвых. Акрамя нашага раёна ў конкурсе прынялі ўдзел сем’і з Дзяржынскага, Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Пухавіцкага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Уздзенскага, Чэрвеньскага раёнаў. Праграма мерапрыемства складалася з майстар-класаў сямейных каманд, конкурсу «Мой радавод» і прэзентацыі праекта “Мая сям’я — мая краіна”.

Сям’я Руч’ёвых з дырэктарам ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» 

Сям’я Руч’ёвых пад час майстар-класу