«Панямоні» песенная плынь

Яркім калектывам сярод тых, якія маюць званне «народны», у нашым раёне з’яўляецца хор народнай песні Навасвержанскага дома культуры «Панямонь».

Гэты аматарскі калектыў быў заснаваны ў пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. І вось ужо хутка будзе 90 гадоў, як ён радуе гледачоў сваімі прыгожымі касцюміраванымі выступленнямі. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае не толькі са сцэны Дома культуры, але і ў час раённых урачыстасцяў і святаў. Кіруе калектывам прафесійны музыкант Сяргей Чупін. У рэпертуары народнага хору – у асноўным беларускія народныя і аўтарскія песні.

Мяняецца склад калектыву, на змену старэйшаму пакаленню прыходзяць маладыя спевакі. Хор аб’ядноўвае больш за 20 чалавек. Для таленавітых мясцовых людзей, хто мае песенны дар, – выдатная магчымасць развіваць свае здольнасці і атрымліваць задавальненне ад выканання песень. Актыўнымі ўдзельнікамі хору з’яўляюццаТаццяна Дзярнейка, Валянціна Вайцяхоўская, Наталля Жак, Ганна Кульбака, Святлана Блатун, Наталля Паляшчук, Марына Райская, Валянціна Каменка і іншыя. Усе яны – людзі розных прафесій і заняткаў, але аб’яднаныя мастацтвам і маюць радасць у такой суполцы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Аляксандра ПЯТРОВА