Наведалі Стаўбцоўскі ўчастак для галасавання № 42

Наведалі Стаўбцоўскі ўчастак для галасавання № 42, размешчаны па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Якуба Коласа, 96 (філіял «Аўтамабільны парк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс»). Як нам паведаміў Дзмітрый Макарэвіч, намеснік старшыні камісіі, участак забяспечаны ўсім неабходным. Вечарам учарашняга дня скрыня апламбуецца, а з раніцы наступнага дня здымаецца апламбоўка, і людзі прыходзяць галасаваць. Яны галасуюць па спісах, даюць пашпарт. Усё праходзіць нармальна, стабільна. Ніякіх пытанняў не ўзнікае, скарг няма. Людзі, якія прыходзяць на ўчастак, добразычлівыя, прэтэнзій не прад’яўляюць.

Дзмітрый Макарэвіч, намеснік старшыні камісіі 

Месца для галасавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Фота Ксеніі РУБІН