На палетках Стаўбцоўшчыны

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

АЖЫВАЮЦЬ РАПСАВЫЯ ПАЛЕТКІ

У мінулы аўторак першымі прыступілі да ўборкі азімага рапсу працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Рапс абмалочаны тут на 58 гектарах, ураджайнасць складае звыш 23 цэнтнераў насення з гектара. На наступны дзень на рапсавыя палеткі вывелі свае камбайны  хлебаробы ААТ «Рубяжэвічы» і «Каганец». Гэтымі днямі да іх далучацца і астатнія гаспадаркі. Як падкрэсліваюць у райсельгасхарчы, гэтую культуру, улічваючы няўстойлівае надвор’е, патрэбна ўбраць як мага хутчэй. І асабліва на тых участках, дзе глеба не атрымала неабходную дозу азотных угнаенняў.

 

ПРОСА НА КОРМ

Сёлета ў гаспадарках раёна пасеяна на зялёны корм звыш 810 гектараў проса. Але заданне не выканана, перавыканалі запланаваныя  аб’ёмы сяўбы толькі ТАА СЖК «Налібакі» і ААТ «Жацерава». У сувязі з гэтым варта згадаць, што па ўтрыманні пратэіну пажыўнасць зялёнай масы данай культуры вышэйшая за кукурузную. Ужываючы прасяную масу, каровы даюць больш малака, паляпшаюцца і смакавыя якасці прадукцыі. Да таго ж, проса расце хутка  –  напрыканцы ліпеня яго ўжо можна ўбіраць. А гэта перыяд, калі  шматгадовыя травы практычна скошаны, а кукуруза яшчэ не ўбіраецца. Ураджайнасць проса ў пажніўных пасевах складае ад 110 да 150 цэнтнераў з гектара.

 

ДЛЯ СЫТНАЙ ЗІМОЎКІ

У сельгаставарыствах раёна працягваецца другі ўкос і стаўка робіцца на якасць нарыхтаваных кармоў. Травы скошаны на большай палове плошчаў, убрана звыш дзвюх тысяч гектараў. У гаспадарках з пачатку касавіцы насушана 6384 тоны сена. У ААТ «Агранёманскі» закладзена пад павеці ўдвая больш запланаванага – 1176 тон. Перавыканалі даведзеныя заданні корманарыхтоўшчыкі ТАА СЖК «Налібакі» і ААТ «Жацерава».  Пакладзена ў траншэі 73 105 тон сенажу. У палімерную плёнку закатана 23 880 тон правяленай зялёнай масы. Больш за іншых па гэтай прагрэсіўнай тэхналогіі нарыхтавана  кармоў у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – звыш чатырох тысяч тон. На ўмоўную галаву жывёлы больш кармавых адзінак прыпадае ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і «Рочавічы», адпаведна па 10,8 і 10,2 цэнтнера.

 

ЗАКЛАДВАЮЦЬ ЗБОЖЖАСЯНАЖ

Сёлета корманарыхтоўшчыкам сельгаспрадпрыемстваў раёна ўпершыню даведзена заданне закласці 6500 тон збожжасенажу. Такое рашэнне прынята на ўзроўні вобласці, з мэтай папоўніць у гаспадарках колькасць травяных кармоў. Самыя вялікія плошчы збожжавых убяруць на збожжасянаж у ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Аталезь-агра», дзе назіраецца найбольшае адставанне ад мінулагодніх паказчыкаў па назапашванні кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Першымі прыступілі да закладкі збожжасенажу працаўнікі ААТ «Жацерава»  і «Радзіма Якуба Коласа». Варта падкрэсліць, што збожжасянаж з’яўляецца высокаэнергетычным кормам для дойных кароў і маладняку буйной рагатай жывёлы. Пры скормліванні яго жывёле зніжаецца і расход камбікармоў, а значыць змяншаюцца затраты на вытворчасць прадукцыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *