Дзедаў памочнік

Важное Моя Столбцовщина

image_pdfimage_print

Лёс Івана Рамановіча цесна звязаны з вёскай Жыгалкі. Усё жыццё Іван Адамавіч шчыраваў у мясцовай гаспадарцы. Працаваў на трактары, даглядаў на ферме жывёлу. Разам з жонкай выгадаваў шэсць сыноў. Але так склалася, што з вялікай сям’і застаўся ён адзін.

Ёсць у дзядулі нашчадак – унук Ягор. «Гэта мая ўцеха», – кажа ён пра Ягора. Калісьці Іван Адамавіч вазіў яго, малога, у дзіцячы сад на веласіпедзе, а сёння Ягор, як дарослы, ва ўсім дапамагае дзядулю. Ён і яго матуля жывуць разам з Іванам Адамавічам. Дом Рамановічаў знаходзіцца на ўскраіне вёскі, побач з ляском і азярынай, таму і ў ладзе жыцця гэтых людзей пануюць спакой і разважлівасць.

Ягор займаецца ў дзявятым класе Любкаўшчынскага ВПК і, прыйшоўшы дамоў пасля ўрокаў, спяшаецца дапамагчы па гаспадарцы, накарміць  чатырохногага любімца і дамашняга вартаўніка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *