Не толькі сабе

Летась ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» была выдаткавана 41 тысяча рублёў  у якасці спонсарскай дапамогі.

У няпросты эпідэміялагічны перыяд былі падтрыманы гімназія № 1 г. Стоўбцы, раённыя арганізацыі інвалідаў і ветэранаў, Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, тры дамы-інтэрнаты, а таксама стаўбцоўскі касцёл.

Як паведаміла вядучы юрысконсульт Вераніка Казацкая, не засталіся ўбаку і работнікі камбіната, якія па ўласным жаданні сабралі 7,5 тысячы рублёў у 2020 годзе і 2,2 тысячы рублёў у 2019 годзе для лячэння цяжкахворых дзяцей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ