На Стаўбцоўшчыне праходзіць прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!»

З 2 па 9 красавіка 2021 года на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!». Яна праводзіцца з мэтай папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму.

На дапамогу інспектару дарожна-патрульнай службы ДАІ Стаўбцоўскага РАУС Антону Хадакоўскаму  прыйшлі  валанцёры атрада «Добрае сэрца» Дзмітрый Янушкевіч (СШ № 3 г. Стоўбцы) і Аляксандр Янчур (СШ № 2 г. Стоўбцы). Яны раздавалі дзецям святлоадбівальныя элементы — флікеры.

Антон Мікалаевіч нагадаў бацькам пра тое, што не варта забываць пра бяспеку юных пасажыраў. Перавозка дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў у легкавым аўтамабілі павінна ажыццяўляцца з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці.

Паважаныя бацькі! Будзьце прыкладам для свайго дзіцяці, як трэба паводзіць сябе на дарозе. Ад гэтага залежаць ваш спакой і яго бяспека.

Марына КУТАС, фота Наталлі КЛЫГАЧ