Санітарны ўрач раёна: «У атрадзе – не больш за 15 чалавек»

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Набліжаецца летняя пара. Кожны з нас задумваецца над адпачынкам, а дакладней – як аздаравіць дзяцей.

Галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Бондараў нагадвае, як правільна арганізаваць работу ў аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацыях для дзяцей у выпадку распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Бондараў

– Падчас прыёму дзяцей у арганізацыі неабходны медыцынскія даведкі з інфармацыяй аб адсутнасці кантакту першага ўзроўню па COVID-19 па месцы жыхарства ці знаходжання, выдадзеныя ў тэрытарыяльных арганізацыях аховы здароўя, павінна быць праведзена тэрмаметрыя, – адзначае Аляксей Віктаравіч. – Кіраўнік сумесна з медыцынскім работнікам прымаюць наступныя меры: па недапушчэнні да працы работнікаў у выпадку наяўнасці ў іх сімптомаў ВРІ ці калі яны з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню, а таксама хворых на COVID-19 (гэта тычыцца і дзяцей); па выкарыстанні медыцынскімі і іншымі работнікамі сродкаў аховы органаў дыхання, антысептычных сродкаў для апрацоўкі скуры рук. Пры ўваходзе ў будынак арганізацыі (на тэрыторыю) будуць абсталяваны месцы апрацоўкі рук работнікамі і наведвальнікамі, старэйшымі за 18 гадоў.

Нельга забываць пра сацыяльнае дыстанцыраванне. У сувязі з гэтым абмяжоўваецца агульная колькасць дзяцей у атрадзе – іх павінна быць не больш за 15 чалавек (дапускаецца да 20 – пры недаборы дзяцей для арганізацыі другога атрада); прадугледжваецца арганізацыя харчавання на асабістай базе (аб’екце); за кожным атрадам будуць замацаваны асобныя памяшканні; заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах будуць праводзіцца з захаваннем дыстанцыі паміж дзецьмі не менш за 1,5 метра; наведванне сталовай будзе праходзіць паводле максімальна раз’яднанага графіка; масавыя мерапрыемствы з выкарыстаннем памяшканняў актавай, музычнай і спартыўнай зал, плавальнага басейна будуць абмежаваны; не будуць праводзіцца бацькоўскія дні. Наведвальнікі павінны абавязкова выкарыстоўваць сродкі аховы органаў дыхання.

Вільготную ўборку памяшканняў неабходна праводзіць не радзей як тры разы на дзень. Дадаткова патрэбна дэзынфіцыраваць кантактныя паверхні (ручкі дзвярэй, парэнчы і інш.).

Пры рэгістрацыі выпадкаў захворвання на COVID-19 у арганізацыі праводзяцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з распрацаваным планам.

Марына КУТАС

Фота Таццяны ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *