Стаўбчане ахвяруюць на помнік песняру

Год народного единства Моя Столбцовщина Соцыум

image_pdfimage_print

На дабрачынны рахунак, сродкі якога пойдуць на стварэнне і ўстаноўку помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах, ужо паступіла сума 104067 рублёў.

Сродкі пералічваюць прадпрыемствы і арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Адметна, што не стаяць убаку і жыхары раёна, якія з’яўляюцца патрыётамі свайго краю, дбаюць пра яго культурную і турыстычную прывабнасць. Сярод  такіх людзей – І. М. Багатка, А. А. Кокіна.

Далучайцеся і вы, пераймайце прыклад, каб пакінуць сваім дзецям і ўнукам неўміручую спадчыну.

Нагадаем, што прыняць удзел у важнай справе можа любы жадаючы. Для кожнага з нас, хто жыве на Стаўбцоўшчыне, радзіме песняра, гэта неабходнасць і пачэсны абавязак. З’яўленне помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах будзе красамоўна сведчыць, што мы – яго дастойныя нашчадкі.

Грашовыя сродкі пералічваць на дабрачынны разліковы рахунак раённага ўнітарнага прадпрыемства «Стаўбцоўскае АКС»:  УНП 600022536; BY22AKBB31320000000040000000 (у беларускіх рублях); BY14AKBB31320000100020000000 (у доларах ЗША); ЦБП № 624 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Стоўбцы, МФО AKBBBY2X, УНП 100325912, адрас: 222666, г. Стоўбцы, вул. Цэнтральная, 6-б. Прызначэнне плацяжу – стварэнне і ўстаноўка помніка народнаму паэту Якубу Коласу ў г. Стоўбцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *