Санстанцыя праверыла захаванне масачнага рэжыму на абъектах гандлю

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Спецыялісты санітарнаэпідэміялагічнай службы і пракуратуры раёна правялі сумесны рэйд, у ходзе якога праверылі  захаванне масачнага рэжыму і мер прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі на аб’ектах гандлю.

– Выяўлены парушэнні  масачнага  рэжыму і дэзынфекцыйных мерапрыемстваў на двух аб’ектах гандлю. Вядзецца адміністрацыйны працэс, – паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Бондараў. – Санітарнымі нормамі і правіламі (пункт 41) у перыяд рэгістрацыі інфекцыі прадпісана  праводзіць комплекс мерапрыемстваў. Яны ўсім нам добра вядомыя, але эфектыўныя толькі пры ўмове іх сістэматычнага і поўнага выканання.

Спецыялісты сцвярджаюць, што сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у многіх краінах свету нестабільная. Колькасць новых выпадкаў то зніжаецца, то расце. Такое хвалепадобнае цячэнне захворвання характэрна для эпідэмічнага працэсу і на Стаўбцоўшчыне.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *