Дождж не перашкодзіў выйграць

Важное Спорт

image_pdfimage_print

У суботу, 26 чэрвеня, стаўбцоўскі клуб на дамашнім стадыёне прымаў ФК “Старыя Дарогі” ў рамках восьмага тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі.

Гульня павінна была распачацца ў 17.00, але ў сувязі з тым, што стадыён быў поўнасцю заліты вадой (моцны лівень ішоў каля дзвюх гадзін), інспектарам матча з суддзямі было прынята рашэнне аб пераносе гульні на гадзіну пазней, каб дрэнажная сістэма забрала ваду з поля.

Гульня для стаўбчан пачалася на дзіва лёгка. На 17-й хвіліне ў штрафным быў збіты нападаючы «Кронана» Павел Сёмкін. Суддзямі назначаецца пенальці. Яго рэалізуе моцным ударам Аляксандр Паляшчук. Старадарожцы ідуць у контратаку і аднаўляюць лік гульні на 25-й хвіліне, вызначаецца Міхаіл Раўба. Праз чатыры хвілінф Кірыл Насановіч выдатным пасам выкладвае мяч прама на галаву Уладзіславу Рубіну. Моцны ўдар у правы вугал варот, і лік становіцца 2:1. Гол-«шэдэўр» — так ацанілі балельшчыкі каманды.

У другім тайме была «вязкая» гульня. Маглі адзначыцца галамі як адна, так і другая каманда. Напрыканцы матча быў выдалены з поля за грубасць старадарожац Ілля Дзмітрук. У выніку перамога — 2:1.

У клуба стала 18 ачкоў і другое месца ў табліцы “Мінская вобласць. Поўдзень” з адставаннем ад лідара — ФК «БДУ» — на 2 ачкі.

Наступныя матчы пройдуць на выездзе. 30 чэрвеня ФК “Кронан” сустрэнецца ў рамках перанесенага трэцяга тура на стадыёне дзяржкаледжа ў г. Слуцку з мясцовым «Спартаком», пачатак у 18.00.  А 4 ліпеня ў г. Салігорску на стадыёне «Будаўнік» стаўбчане памераюцца сілай з ФК «Партызан».

Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *