На якім этапе ўстаноўка апарата КТ

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Нашы чытачы цікавяцца, на якім этапе знаходзіцца ўстаноўка апарата КТ у Стоўбцах.

Пракаменціраваць гэтае пытанне мы папрасілі галоўнага ўрача УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» Святлану Глебка.

– Сучасны апарат для дыягностыкі плануецца ўстанавіць у гэтым годзе. Усе пытанні ўжо ўзгоднены з рознымі інстанцыямі, – заўважыла Святлана Здзіславаўна.

На цяперашні момант праводзяцца таргі для выбару падраднай арганізацыі, якая прыступіць да рамонту памяшкання, дзе размесціцца камп’ютарны тамограф. Рамонт павінен быць праведзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Праматамнагляду Рэспублікі Беларусь.

Апарат КТ плануецца ўстанавіць у пяціпавярховым корпусе бальніцы, на першым паверсе (дзе раней было прыёмнае аддзяленне). Плошчы для гэтага дастаткова.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *