Вакцынацыя на выездзе і паводле заяўкі

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Паводле апошніх даных, на Стаўбцоўшчыне прышчэплены першым кампанентам вакцыны супраць COVID-19 6225 чалавек і 3548 чалавекдругім кампанентам.

– Гэта адпаведна 19,7 працэнта і 11,2 працэнта ад колькасці тых, хто падлягае вакцынаванню. Уводзіцца вакцына расійскай вытворчасці «Спутник V», – адзначае намеснік галоўнага ўрача Стаўбцоўскай ЦРБ Часлава Уласік.

Зрабіць прышчэпку можна з 08.00 да 20.00 у кабінеце № 346 паліклінікі, у суботу – з 09.00 да 15.00 у кабінеце № 329. Акрамя таго, прышчэпачныя пункты працуюць ва ўсіх амбулаторыях раёна (з 08.00 да 16.00 – у будныя дні, з 09.00 да 15.00 – у суботу).

З панядзелка па пятніцу працуе перасоўны медыцынскі комплекс, які выязджае ў аддаленыя населеныя пункты раёна ў адпаведнасці з графікам.  Такім чынам штодзённа атрымліваюць прышчэпкі больш за 10 чалавек, пераважна гэта пажылыя людзі.

Выязная прышчэпачная брыгада паліклінікі гатова выехаць на прадпрыемствы і ў арганізацыі, на дом. Сваю заяўку можна пакінуць па тэл. 5-23-16 (загадчыца паліклінікі Інеса Сяргееўна Дударэвіч).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *