«У новую школу пачалі завозіць мэблю». Завяршаецца будаўніцтва СШ №4 у Стоўбцах

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

З гэтага панядзелка ў новую ўстанову адукацыі на 720 месцаў, якая ўзводзіцца ў Стоўбцах, пачалі завозіць мэблю

Работы на маштабным аб’екце (ён уваходзіць у інвестыцыйную праграму Мінскай вобласці) яшчэ шмат, будаўнікі працуюць не толькі днём, але і ноччу.

Так, у сувязі з анамальна спякотлівым надвор’ем некаторыя віды работ змешчаны на начныя змены. Захоўваецца вахтавы метад.

– У графік укладваемся. Па фінансаванні пытанняў няма – сродкі паступаюць без затрымак з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, – паведаміў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Мікалай Мармузевіч.

– Мікалай Фёдаравіч, ваша прадпрыемства выступае заказчыкам аб’екта, які сёлета 1 верасня павінен прыняць вучняў. Тэрміны здачы вельмі сціслыя – фактычна 12 месяцаў замест 18 нарматыўных. Якая ацэнка якасці будаўніцтва?

– Аддзелачныя і іншыя работы вядуцца генпадраднай арганізацыяй ААТ «Будаўнічы трэст № 1» адначасова на ўсіх секцыях. На даны момант пачаўся працэс перадачы памяшканняў эксплуатуючай арганізацыі і паралельна ажыццяўляюцца пусканаладачныя работы на інжынерных сістэмах і камунікацыях. З наступнага тыдня будзе ажыццяўляцца мантаж абсталявання ў сталовай і іншых памяшканнях. Імкнёмся, каб новая школа была сучаснай і функцыянальнай.

Па спартыўнай аснашчанасці школу № 4, якая ўзводзіцца, ужо параўноўваюць з яшчэ адным ФАКам.

Нагадаем, што роўна год таму ў Стоўбцах на месцы новай школы быў толькі катлаван. Побач была ўрачыста закладзена «капсула часу» – наказ для нашчадкаў. У Стоўбцах школ не будавалі апошнія сорак гадоў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *