Бліц-апытанне: «Чакаем новую школу ўсёй сям’ёй»

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Камандзіроўка на малую радзіму

Віталій Самахвал, электрамантажнік:

– Школа павінна атрымацца супер. Мы яе і пасля здачы ў эксплуатацыю будзем абслугоўваць па гарантыі. Тут шмат розных «наваротаў»: прапускны кантроль, відэаназіранне і г. д. Ад школы ідзе алея ліхтароў… Ужо запальваем святло па часовай схеме…

Я працую ў сталічнай арганізацыі, маю 22 гады працоўнага стажу. Сам родам са Стаўбцоўшчыны, з вёскі Наваселле. У Стоўбцах жыве цешча. Таму мне прыемна быць тут у камандзіроўцы і працаваць дзеля росквіту малой радзімы.

«Чакаем новую школу ўсёй сям’ёй»

Надзея Калей і Мілана Протас:

– Новая школа каштуе, напэўна, мільёны рублёў. Яна такая вялікая і прыгожая! Мы вучымся ў гімназіі № 1 і ў СШ № 3. Крыху зайздросцім тым, хто будзе вучыцца ў новай школе.

Юлія Кароль:

– Новая школа – гэта перспектыва для мікрараёна ў цэлым. Мой сын Данііл, магчыма, пойдзе ў гэтую школу, калі вырасце. Раней школы ў горадзе былі перапоўнены (ведаю гэта па асабістым вопыце). А цяпер такія магчымасці для развіцця будуць у стаўбцоўскіх дзяцей! Непараўнальныя!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *